Прынцыпы

Прынцы́пы (ад лац.: princeps — першы, галоўны, асноўны) — воіны цяжкай пяхоты ў Старажытным Рыме ў V — пач. II ст. да н.э.

Зброя — доўгае драўлянае кап’ё (з 107 г. да н.э. — кароткае кап’ё, акаванае жалезам). Засцерагальнае ўзбраенне — шлем, панцыр, шчыт.

Камплектаваліся дасведчанымі воінамі ва ўзросце 30 — 40 гадоў. Спачатку складалі 1-ю лінію баявога пастраення легіёна (адсюль назва), пасля кан. V — пач. IV ст. да н.э. перамясціліся ў 2-ю лінію, за гастатамі.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya