Прынцэса Уэльская англ. : Princess of Wales Герб Прынцэсы Уэльскай Пасаду займае Кэтрын з 9 верасня 2022
Форма звароту
Яе Каралеўская Высокасць
Афіцыйная рэзідэнцыя
Кларэнс-хаус
Прызначаецца
Вялікабрытанія
Пасада з’явілася
1361
Першы на пасадзе
Элеанора дэ Манфор (валійскі тытул) Джаан Кенцкая (брытанскі тытул)
Сайт
royal.uk/the-princess-of…
Прынцэса Уэльская (англ. : Princess of Wales ; валійск.: Tywysoges Cymru ) — тытул, які носяць жонкі валійскіх кіраўнікоў (з 14 стагоддзя спадкаемцаў англійскага, пазней брытанскага трона). Брытанскі ветлівы тытул .
Сёння належыць Кэтрын , жонцы прынца Уэльскага Вільяма .
Гісторыя
Магчыма, тытул насілі жонкі незалежных валійскіх прынцаў, але сведчанняў гэтага няма. У шлюбе з прынцамі Уэльскімі былі Джаана (або Сіван), Ізабэла дэ Браўз і Элізабэт Ферэрс.
Раней за «прынцэсу» (валійск.: tywysoges ) з’явіўся тытул «каралева» (валійск.: brenhines ). Яго насілі Ангарад фэрх Оўайн, жонка Грыфіда ап Кінана, і Крысцін фэрх Гаронві, жонка Оўайна Гвінеда («каралева-ўдава»).[ 1]
Элеанора дэ Манфор — першая, паводле пісьмовых крыніц, карысталася тытулам прынцэсы. Яна была замужам за Лівелінам ап Грыфідам, адным з апошніх незалежных прынцаў Уэльса. Яна памерла неўзабаве пасля нараджэння сваёй адзінай дачкі Гвенліян, якая пасля смерці бацькі трапіла ў палон зусім немаўляткам.
З 1301 года тытул прынца Уэльскага належаў спадчыннікам англійскага, а пасля 1707 года і брытанскага прастола. Тытул прынцэсы Уэльскай ніколі не быў самастойным (жанчына не магла атрымаць яго ў спадчыну).
Спіс прынцэс Уэльскіх
Жонкі валійскіх кіраўнікоў
Выява
Імя
Муж
Нараджэнне
Смерць
Заўвагі
Джаана Уэльская
Лівелін Вялікі
1191
2 лютага 1237
Вядомая як Сіван у Уэльсе ; Лэдзі Уэльская і Сноўданская;[ 2] Прыпушчаецца, што яна была прынцэсай Уэльскай[ 3]
Ізабэла дэ Браўз
Давыд ап Лівелін
1222
1248
Прыпушчаецца, што яна была прынцэсай Уэльскай [ 4]
Элеанора дэ Манфор
Лівелін ап Грыфід
1252
19 чэрвеня 1282
Прынцэса Уэльская; Лэдзі Сноўдан [ 5] [ 6] [ 7]
Элізабэт Ферэрс
Давыд ап Грыфід
1250
1300
Прыпушчаецца, што яна была прынцэсай Уэльскай [крыніца? ]
Гвенліян Уэльская
—
чэрвень 1282
7 чэрвеня 1337
Прынцэса Уэльская;[ 8] дачка Лівеліна ап Грыфіда
Маргарэт Ханмер
Оўайн Гліндур
1370
1420
Пазней даданая ў лік прынцэс [ 9]
Катрын фэрх Оўайн Гліндур
Эдмунд Морцімер
1413
Прыпушчаецца, што яна была прынцэсай Уэльскай; дачка Оўайна Гліндура [ 10]
Жонкі спадкаемцаў англійскага і брытанскага трона
Выява
Імя
Нараджэнне
Шлюб
Атрымала тытул
Муж
Змена тытула
Смерць
Заўвагі
Джаана Кенцкая
19 верасня 1328
10 кастрычніка 1361
Эдуард Вудстак
7 чэрвеня 1376Смерць мужа; стала прынцэсай-удавой Уэльскай
7 жніўня 1385
Ганна Невіл
11 чэрвеня 1456
13 снежня 1470
Эдуард Вэстмінстэрскі
4 мая 1471Смерць мужа; стала прынцэсай-удавой Уэльскай
16 сакавіка 1485
Пасля ўзяла шлюб з Рычардам III і стала яго каралевай-кансортам
Кацярына Арагонская
16 снежня 1485
19 мая 1499 (па даверанасці) 14 лістапада 1501
Артур Цюдар
2 красавіка 1502Смерць мужа; стала прынцэсай-удавой Уэльскай
7 студзеня 1536
Пазней узяла шлюб з Генрыхам VIII і стала яго каралевай-кансортам
Караліна Брандэнбург-Ансбахская
1 сакавіка 1683
22 жніўня 1705
27 верасня 1714
Джордж Аўгуст
11 чэрвеня 1727Муж стаў каралём пад імем Георг II ; стала каралевай-кансортам
20 лістапада 1737
Аўгуста Саксен-Кобург-Альтэнбургская
30 лістапада 1719
17 красавіка 1736
Фрэдэрык Луі
31 сакавіка 1751Смерць мужа; стала прынцэсай-удавой Уэльскай
8 лютага 1772
Караліна Браўншвайгская
17 мая 1768
8 красавіка 1795
Джордж Аўгуст Фрэдэрык
29 студзеня 1820Муж стаў каралём пад імем Георг IV ; стала каралевай-кансортам
7 жніўня 1821
Аляксандра Дацкая
1 снежня 1844
10 сакавіка 1863
Альберт Эдвард
22 студзеня 1901Муж стаў каралём пад імем Эдуард VII ; стала каралевай-кансортам
20 лістапада 1925
Марыя Тэкская
26 мая 1867
6 ліпеня 1893
9 лістапада 1901
Джордж Фрэдэрык Эрнэст Альберт
6 мая 1910Муж стаў каралём пад імем Георг V ; стала каралевай-кансортам
24 сакавіка 1953
Дыяна Спенсер
1 ліпеня 1961
29 ліпеня 1981
Чарлз Філіп Артур Джордж
28 жніўня 1996Развялася; захавала тытул прынцэсы Уэльскай
31 жніўня 1997
Каміла Паркер-Боўлз
17 ліпеня 1947
9 красавіка 2005
8 верасня 2022Муж стаў каралём пад імем Карл III ; стала каралевай-кансортам
Замест тытула прынцэсы выкарыстоўвала зварот герцагіня Корнуальская
Кэтрын Мідлтан [ 11]
9 студзеня 1982
29 красавіка 2011
9 верасня 2022
Уільям Артур Філіп Луі
Цяперашняя прынцэса
Зноскі
↑ Мэсер, Дана Р. (2020-09-30). Joan, Lady of Wales: Power and Politics of King John's Daughter (англ.) . Pen and Sword History. ISBN 978-1-5267-2932-3 .
↑ Messer, Danna R. (2020-09-30). Joan, Lady of Wales: Power and Politics of King John's Daughter (англ.) . Pen and Sword History. p. 172. ISBN 978-1-5267-2932-3 .
↑ Sims-Williams, Patrick (2010-11-25). Irish Influence on Medieval Welsh Literature (англ.) . OUP Oxford. p. 297. ISBN 978-0-19-159159-4 .
↑ Fisher, Deborah C. (2005). Princesses of Wales (англ.) . University of Wales Press. p. 6. ISBN 978-0-7083-1936-9 .
↑ Calendar of Patent Rolls, 1272-81, 306; CPR, 1281-92, 11
↑ Calendar of Ancient Correspondence , 75-76
↑ Foedera I, ii, 576, 584, 587
↑ Дэбора Фішэр (2005). Princesses of Wales . University of Wales Press. pp. viii–ix. ISBN 9780708319369 .
↑ Deborah Fisher, Princesses of Wales (University of Wales Press, 2005)
↑ Issues of the Exchequer, Hen. III — Hen. VI , ed. F Devon (Record Commission, 1837), p. 327
↑ King Charles III pays tribute to his 'darling mama' in first address (нявызн.) . BBC.com (9 верасня 2022).