Прыпавесць пра сляпых
«Прыпавесць пра сляпых» (нідэрл.: Parabel der Blinden) — карціна Пітэра Брэйгеля Старэйшага. У ёй даецца аўтарская трактоўка евангельскага падання. Але, па сутнасці, мастак і тут увасабляе больш глыбокі сэнс — трагедыю слепаты, недалынабачнасці чалавецтва, якое не ведае свайго лёсу, сваёй будучыні. СюжэтНа карціне намаляваны шасцёра сляпых, якія ланцужком рухаюцца наперад, трымаючыся адзін за аднаго. Сляпы павадыр спатыкаецца і разам з кіем падае ў яму. Наступны за ім сляпы падае на яго. Трэці, звязаны з другім кіем, рушыць услед за сваімі папярэднікамі. Пяты і шосты яшчэ ні пра што не здагадваюцца, але ім немінуча быць у яме следам за іх спадарожнікамі. У шасці фігурах прадстаўлены шэсць розных фаз падзення. Двое сляпых (другі і чацвёрты) не проста сляпыя - яны былі гвалтоўна аслепленыя. Лічыцца, што сюжэт карціны заснаваны на біблейскай прыпавесці пра сляпых: «Калі сляпы вядзе сляпога, то яны разам упадуць у яму». ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia