Прысівашская нізіна
Прысівашская нізіна (укр.: Присиваська низовина) — частка Паўночна-Крымскай раўніны, знаходзіцца на поўначы Крыма[1]. Цягнецца ад Перакопскага перашыйка, уздоўж заліва Сіваш да Керчанскага перашыйка, на поўдні пераходзіць у Цэнтральнакрымскую раўніну. Вышыня да 50 м. Паверхня выраўнаваная, плоская, з асобнымі лагчынамі і неглыбокімі балкамі. Для яе характэрна значная рассечанасць узбярэжжа Сіваша (Краснае возера, Айгульскае возера, Кірлеуцкае возера і інш.). Вялікія нізінныя ўчасткі перыядычна перасыхаюць і пакрываюцца саляной скарынкай. Пераважаюць цёмна-каштанавыя, лугава-каштанавыя глебы з саланчакамі і саланцамі. Пашырана кавыльна-тыпчакова-палынная і тыпчакова-палынная стэпавая, а таксама палынная і салянкава-сарсазанавая паўпустынная расліннасць. Для арашэння зямель пракладзены Паўночна-Крымскі канал.
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia