Прэзідэнт Зімбабвэ
Прэзідэнт Зімбабвэ (шона: Mutungamiri weZimbabwe, англ.: President of Zimbabwe) — кіраўнік дзяржавы ў Рэспубліцы Зімбабвэ. Першым прэзідэнтам пасля здабыцця незалежнасці стаў у красавіку 1980 года Канаан Банана, абраны парламентам краіны. У 1987 годзе прэм’ер-міністр Роберт Мугабэ дамогся ўнясення зменаў у канстытуцыю, па якіх раней намінальная пасада прэзідэнта стала валодаць поўнай выканаўчай уладай, а пасада прэм’ер-міністра была скасавана, пры гэтым сам Мугабэ стаў прэзідэнтам краіны. З 31 снежня 1987 года па 11 лютага 2009 года прэзідэнт быў таксама кіраўніком урада. Пасля палітычных перамоваў у 2008 і 2009 гадах пасада прэм’ер-міністра была адноўлена і існавала да ўнясення ў 2013 годзе змянаў у Канстытуцыю краіны. У лістападзе 2017 года нязменны лідар краіны Мугабэ быў адхілены ад пасады ваеннымі. Новым прэзідэнтам стаў Эмерсан Мнангагва, для гэтага адноўлены парламентам на пасадзе першага віцэ-прэзідэнта. Прэзідэнт Зімбабвэ абіраецца тэрмінам на 5 гадоў. Дыяграма знаходжання на пасадзе![]() Спіс прэзідэнтаў Зімбабвэ
Намінальны прэзідэнт (2017)Пасля адстаўкі 21 лістапада 2017 года Роберта Габрыэля Мугабэ з пасады прэзідэнта, ва ўмовах адхілення 6 лістапада 2017 года ад пасады першага віцэ-прэзідэнта Эмерсана Дамбудзо Мнангагвы, прэзідэнтам краіны дэ-юрэ паводле Канстытуцыі стаў другі віцэ-прэзідэнт Рэпорт Фелекезела Мфока, аднак гэты палітык быў выключаны з кіруючай партыі Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз — Патрыятычны фронт і бег за мяжу. Юрыдычная праблема была вырашана парламентам краіны, які аднавіў паўнамоцтвы Эмерсана Мнангагвы у якасці першага віцэ-прэзідэнта, пасля чаго ён заступіў на пасаду прэзідэнта 24 лістапада 2017 года. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia