Прэзідэнт ТатарстанаПрэзідэнт Рэспублікі Татарстан (татар.: Татарстан Республикасы Президенты) — кіраўнік рэспублікі (суб’екта, дзяржавы)[заўв 1][1] і вышэйшая службовая асоба, якая ўзначальвае сістэму выканаўчых органаў дзяржаўнай улады суб'екта Расійскай Федэрацыі — Рэспублікі Татарстан. Яго паўнамоцтвы вызначаюцца главой другой часткі IV Канстытуцыі Рэспублікі Татарстан. Тэрмін паўнамоцтваў — пяць гадоў. Прэзідэнт рэспублікі абавязаны валодаць дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Татарстан (татарскай або рускай[2][3]). Прэзідэнтам не можа быць асоба маладзейшая за 35 гадоў. ![]() Рэзідэнцыяй прэзідэнта Татарстана з’яўляецца Прэзідэнцкі палац у Казанскім крамлі ў сталіцы Рэспублікі Татарстан горадзе Казані. Другой рэзідэнцыяй прэзідэнта Татарстана з’яўляецца загарадная летняя рэзідэнцыя ў пас. Баравое Мацюшына. Сімвалам прэзідэнцкай улады ў Рэспубліцы Татарстан з’яўляецца штандар прэзідэнта Рэспублікі Татарстан, які знаходзіцца ў службовым кабінэце і падымацца над рэзідэнцыямі. Штандар уяўляе сабой дзяржаўны сцяг Рэспублікі Татарстан з намаляваным па цэнтры дзяржаўным гербам Рэспублікі Татарстан. Чакаецца, што з 2020 года пасада прэзідэнта рэспублікі Татарстан будзе пераназваная[4]. Спіс прэзідэнтаў Рэспублікі Татарстан
Заўвагі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia