Казанскі крэмль
![]() ![]() Казанскі крэмль (татар.: Казан кирмәне, Qazan kirməne) — гістарычная крэпасць і сэрца Казані. Гісторыка-архітэктурны і культурны помнік, які спалучае ў сваім абліччы мусульманскія і праваслаўныя, татарскія і рускія матывы. Аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з 2000 года. Губернатарскі палац у крамлі з’яўляецца рэзідэнцыяй Прэзідэнта Татарстана. Казанскі крэмль размешчаны на мысе высокай тэрасы левага берага Казанка. Казанскі крэмль уяўляе сабой комплекс архітэктурных, гістарычных і археалагічных помнікаў, якія раскрываюць яго шматвяковую гісторыю: археалагічныя рэшткі першага (XII—XIII стст.), другога (XIV—XV стст.) і трэцяга гарадзішчаў (XV—XVI стст.); пабудаваны з волжскага вапняка і цэглы крэмль, шэраг храмаў і будынкаў, якія маюць вялікую гісторыка-архітэктурную і культурную каштоўнасць. Тэрыторыя крамля ўяўляе ў плане няправільны шматвугольнік, які паўтарае абрысы крамлёўскага пагорка, выцягнуты з паўночнага захаду, ад ракі Казанка, на паўднёвы ўсход, да Плошчы 1 мая (былая: Іванаўская) і будынка Гасцінага двара (цяпер музей РТ). Агульная плошча крамля — 1500 м², акружнасць 1800 м. ГісторыяАб’екты
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia