Прэзідэнцкія выбары ў ЗША (2020)
Прэзідэнцкія выбары ў ЗША 2020 года прайшлі 3 лістапада. Галоўнымі кандыдатамі сталі дзеючы прэзідэнт краіны Дональд Трамп ад партыі рэспубліканцаў і Джо Байдэн ад дэмакратаў. У прэзідэнцкай гонцы бралі ўдзел яшчэ сем чалавек, як ад іншых партый, так і незалежныя. Згодна з другім артыкулам Канстытуцыі ЗША, для абрання прэзідэнтам дзяржавы асоба павінна быць грамадзянінам ЗША па нараджэнні, не маладзей за 35 гадоў, пражыць на тэрыторыі Злучаных Штатаў Амерыкі не менш за 14 гадоў[1]. Галасаванне адбывалася за членаў калегіі выбаршчыкаў, якія затым непасрэдна абіраюць прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта тэрмінам на 4 гады. Паводле звестак на 4 лістапада, за ноч па падліку галасоў лідарам стаў Джо Байдэн[2]. Ён набраў найбольшую колькасць галасоў за ўсю гісторыю прэзідэнцкіх выбараў у ЗША. Выбары суправаджаліся складанай палітычнай і інфармацыйнай сітуацыяй. Спачатку перад прэзідэнцкай гонкай па краіне пракацілася хваля пратэстаў і беспарадкаў, выкліканай інцыдэнтам з забойствам Джорджа Флойда. На саміх выбарах адзначаўся высокі ўзровень парушэнняў і фактаў альбо спробаў фальсіфікацый. Усё гэта суправаджалася выдаленнямі пастоў Трампа ў Твітэры[3] і заявамі асноўных кандыдатаў аб сваёй перамозе да поўнага падліку галасоў[4]. Больш за тое, рэспубліканцы не прызналі паразы і запатрабавалі пераліку галасоў[5]. 5—6 студзеня 2021 года тысячы прыхільнікаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа сабраліся ў Вашынгтоне, каб адхіліць вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і падтрымаць патрабаванне Трампа да віцэ-прэзідэнта Майка Пенса і Кангрэсу адхіліць перамогу абранага прэзідэнта Джо Байдэна[6][7]. У гэты час Кангрэс засядаў, праводзячы падлік галасоў Калегіі выбаршчыкаў, і дэбатуючы пасля таго, як Тэд Круз і Пол Госар запярэчылі супраць падліку галасоў Калегіі выбаршчыкаў у Арызоне. Некаторыя будынкі ў комплексе Капітолія ЗША былі эвакуіраваны, і пратэстоўцы прарваліся праз сістэму бяспекі, каб увайсці ў асноўны аб’ект, уключаючы Нацыянальную скульптурную залу[8][9]. Тады жа мэр Вашынгтона Мюрыэл Баўзер абвясціла каменданцкі час у амерыканскай сталіцы[10]. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia