Прэмія Вольфа
Прэмія Вольфа прысуджаецца ў Ізраілі з 1978 года Фондам Вольфа (англ.: The Wolf Foundation). Прэмія ўручаецца штогод у шасці намінацыях: сельская гаспадарка, хімія, матэматыка, медыцына, фізіка і мастацтва. ГісторыяФонд быў заснаваны ў 1976 годзе Рыкардам Вольфам (1887—1981), вынаходнікам, дыпламатам і філантропам, і яго жонкай Франсіскай Субірана-Вольф (1900—1981), у мэтах прасоўвання навукі і мастацтва на карысць чалавецтва. Рыкарда Вольф нарадзіўся ў Гановеры (Германія), незадоўга да пачатку Першай сусветнай вайны ён эміграваў на Кубу. Будучы амбасадарам Кубы ў Ізраілі з 1971 года, пасля разрыву дыпламатычных адносін ў 1973 годзе застаўся ў Ізраілі да канца жыцця. Пра прэміюПрэмія Вольфа ўручаецца штогод (з магчымымі перапынкамі) у шасці намінацыях: сельская гаспадарка, хімія, матэматыка, медыцына, фізіка і мастацтва. Прэмія ў галіне мастацтва прысуджаецца па правілу ратацыі асобных мастацтваў. Чаргаванне ажыццяўляецца ў наступным парадку: жывапіс, музыка, архітэктура, скульптура. Прэмія ўключае дыплом і грашовую суму ў памеры 100000 $. Адбор пераможцаў у кожнай вобласці ажыццяўляецца міжнароднымі камітэтамі з трох экспертаў. Новыя склады камітэтаў фармуюцца штогод. Фонд мае статус прыватнай некамерцыйнай арганізацыі. Апекуны, члены Савета і Камітэтаў, выконваюць свае абавязкі на добраахвотных падставах. У 1975 годзе Кнесэт зацвердзіў спецыяльны «Закон аб фондзе Вольфа». Прэмія Вольфа — адна з нешматлікіх недзяржаўных прэмій, якія маюць комплексны характар (ахопліваюць адразу некалькі сфер чалавечай дзейнасці). ПрэстыжМае высокі аўтарытэт і часта разглядаецца як другая па прэстыжу пасля Нобелеўскай прэміі (у матэматыцы і медыцыне — другая пасля адпаведна Філдсаўскай і Ласкераўскай прэмій)[2][3]. Прэміі Вольфа ў галіне фізікі і хіміі часта лічацца самамі прэстыжнымі ўзнагародамі ў гэтых абласцях пасля Нобелеўскай прэміі[4]. Прэмія па фізіцы атрымала рэпутацыю вызначаючай будучых лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі — з 26 лаўрэатаў Прэміі Вольфа па фізіцы ў перыяд паміж 1978 і 2010 чатырнаццаць атрымалі Нобелеўскую прэмію ў тым жа годзе, пяць з іх у наступным годзе[3]. Прэмія Вольфа ў сельскай гаспадарцы прыраўніваецца да «Нобелеўскай прэміі ў галіне сельскай гаспадаркі»[5]. Лаўрэаты
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia