Прэм’ер-міністр Ізраіля
Прэм’ер-міністр Ізраіля (іўр.: ראש ממשלת ישראל) — дзяржаўная пасада, якая існуе з моманту аб’яўлення незалежнасці ў 1948 годзе па цяперашні час. Прэм’ер-міністр Ізраіля — кіраўнік урада.[1] У адпаведнасці з асноўным законам «Аб урадзе» , Прэзідэнт Ізраіля, на працягу сямі дзён пасля заканчэння выбараў у Кнэсет, пасля кансультацый з лідарамі палітычных партый , якія атрымалі прадстаўніцтва, даручае фармаванне ўрада аднаму з чальцоў Кнэсета, як правіла лідару фракцыі, якая атрымала большасць месцаў у парламенце. Кандыдат фарміруе ўрадавую кааліцыю ў Кнэсеце, прадстаўляе свой варыянт складу кабінета, і, у выпадку атрымання вотуму даверу, становіцца кіраўніком урада. У перыяд 1996—2001 гадоў прэм’ер-міністр абіраўся грамадзянамі напрамую, выбары кіраўніка ўрада праходзілі паралельна з парламенцкімі. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia