Прэстыж (фільм)«Прэстыж» (англ.: The Prestige) — мастацкі фільм 2006 года рэжысёра Крыстафера Нолана[11]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Х’ю Джэкман, Крысціян Бейл, Майкл Кейн, Скарлет Ёхансан, Рэбека Хол, Эндзі Серкіс, Дэвід Боўі. СюжэтЛондан, XIX стагоддзе. Два маладыя ілюзіяністы, Альфрэд Бордэн і Роберт Анджэр, толькі пачынаюць сваю кар’еру на тэатральных падмостках. Падчас аднаго з небяспечных трукаў гіне жонка Анджэра, і той абвінавачвае ў яе смерці Бордэна. З гэтага моманту пачынаецца супрацьстаянне двух артыстаў, кожны з якіх імкнецца не толькі адпомсціць калегу, але і стаць фокуснікам нумар адзін. І дзеля сваёй мэты яны не спыняцца ні перад чым. УзнагародыПаводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 6 кінаўзнагародамі і яшчэ 40 намінацыямі[12]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia