Опенгеймер (фільм)«Опенгеймер» (англ.: Oppenheimer) — біяграфічны фільм 2023 года сцэнарыста і рэжысёра Крыстафера Нолана. Фільм распавядае пра кар’еру амерыканскага фізіка-тэарэтыка Дж. Роберта Опенгеймера, навуковага кіраўніка Манхэтэнскага праекта. Галоўную ролю ў фільме выканаў Кіліян Мэрфі. Таксама ў стужцы з’яўляюцца Эмілі Блант, Мэт Дэйман, Роберт Даўні-малодшы. Касавыя зборыПа дадзеных на 15 жніўня 2023, «Опенгеймер» зарабіў больш за 650 мільёнаў долараў у сусветным пракаце[12]. АцэнкіКрытыкі высока ацанілі «Опенгеймера» перш за ўсё за сцэнарый, майстэрства актораў і візуальнае афармленне[13]. Кансэнсус крытыкаў на Rotten Tomatoes: «„Опенгеймер“ адзначае яшчэ адно захапляльнае дасягненне Крыстафера Нолана, якое выйграе ад неймавернага выканання Мэрфі і ашаламляльных візуальных эфектаў»[14]. 7 студзеня 2024 года «Опенгеймер» атрымаў прэмію «Залаты глобус» у катэгорыі «Найлепшы драматычны фільм». А таксама Крыстафер Нолан атрымаў прэмію як найлепшы рэжысёр, Кіліян Мёрфі за найлепшую мужчынскую ролю, Роберт Даўні-малодшы за найлепшую мужчынскую ролю другога плана і Людвіг Ёрансан за найлепшы саўндтрэк[15]. 15 студзеня «Опенгеймер» перамог у 8 намінацыях прэміі «Выбар крытыкаў»: найлепшы фільм, рэжысёр, аператар, саўндтрэк, акцёрскі ансамбль, мужчынская роля другога плана (Даўні-малодшы), мантаж, спецэфекты[16]. 18 лютага 2024 года «Опенгеймер» атрымаў сем прэмій BAFTA, у тым ліку як найлепшы фільм[17]. На кінапрэміі «Оскар», цырымонія ўручэння якой адбылася 10 сакаваіка 2024 года, карціна перамагла ў 7 намінацыях, у тым ліку як найлепшы фільм. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia