Пскоўскія крывічы
Пскоўскія крывічы або Паўночныя крывічы — група крывічаў, якая засяляла тэрыторыю Пскоўскай зямлі[1]. ПаходжаннеПаходзяць з заходніх тэрыторый, населеных славянамі, паміж рэкамі Віслай і Одэрам. У IX—XII стагоддзях пскоўскія крывічы рассяліліся па басейне ракі Вялікай, узбярэжжы Пскоўскага возера і ў акрузе Гдова[2]. Пскоўская група гаворак амаль цалкам супадае з тэрыторыяй пскоўскіх крывічоў, што дазваляе выводзіць дадзеную групу гаворкі ад іх племянной групы гаворак. У VIII—X стагоддзях адным з племянных цэнтраў пскоўскіх крывічаў быў Ізборск, заснаваны ў VIII стагоддзі. Палітычным племянным цэнтрам быў горад Ізборск[3], заснаваны ў VIII стагоддзі[4]. ГісторыяПачаткам фармавання крывічаў з'яўляецца трэцяя чвэрць 1-га тысячагоддзя нашай эры, а першапачатковым рэгіёнам існавання — Пскоўшчына, з якой пазней і рассяляюцца смаленскія (на Дняпры) і полацкія (на Дзвіне) групы крывічаў, якія, паводле летапісных сведчанняў, мелі асобныя княжанні і не ўтваралі ўжо адзінага племяннога саюза. Даследчык Сядоў выказаў здагадку, што пскоўскія крывічы маглі ўваходзіць у саюз са славенамі — на гэтую думку яго наштурхнула згадка ў летапісе сумеснага паклікання князёў. У IX—XIII пскоўскія і смаленска-полацкія крывічы развіваліся самастойна[5]. АнтрапалогіяПа антрапалагічным тыпе пскоўскія крывічы мацней за ўсё падобныя з яцвягамі[6]. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia