Палачане

Рассяленне славянскіх плямён у IX стагоддзі

Палачане — частка ўсходнеславянскага аб’яднання крывічоў, якая насяляла ў IX—X стагоддзях пераважна тэрыторыю сучаснай Віцебскай і поўнач Мінскай абласцей.

Палачане ўпамінаюцца ў Аповесці мінулых часоў, якая тлумачыць іх назву фактам пражывання ля ракі Палаты, аднаго з прытокаў Дзвіны. Летапіс таксама сцвярджае, што крывічы былі нашчадкамі палачан.

Землі палачан прасціраліся ад Свіслачы ўздоўж Бярэзіны да зямель дрыгавічоў. Іх тэрыторыі гранічылі з землямі наступных супольнасцей:

  • смаленскіх крывічоў — на ўсходзе,
  • ізборскіх крывічоў і ільменскіх славен — на поўначы,
  • балцкіх супольнасцей — на захадзе,
  • дрыгавічоў — на поўдні.

Палачане былі аб’яднаннем, на тэрыторыі якога пазней сфарміравалася Полацкае княства. Яны з’яўляюцца аднымі з родапачынальнікаў сучаснага беларускага народа.

Самыя старажытныя археалагічныя помнікі — доўгія курганы і пасяленні ў Полацку, Віцебску, Лукомлі.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya