Пурын
Пурын — найпросты прадстаўнік імідазо[4,5-d]пірымідзінаў. Бясколерныя крышталі, добра раствараюцца ў вадзе, гарачым этаноле і бензоле, дрэнна раствараюцца ў дыэтылавым эфіры, ацэтоне і хлараформе. Найбольш пашыраны амінапурыны, або пурынавыя асновы (адэнін, гуанін), і гідрапурыны (мачавая кіслата, гіпаксанцін, ксанцін), якія з'яўляюцца прадуктамі распаду амінапурынаў. Да пурынаў таксама адносяцца алкалоіды кафеін і тэабрамін (метыліраваныя вытворныя ксанціну) і адэназінтрыфосфарная кіслата. Утвараюцца ў арганізме і паступаюць з прадуктамі харчавання. Біясінтэз пурынаў пачынаецца з рыбоза-5-фасфату — прадукту пентозафасфатнага цыкла. Прыгнечанне біясінтэзу пурынавых нуклеатыдаў прыводзіць да тармажэння росту. Канчатковым прадуктам распаду пурынаў у чалавека і большасці жывёл з'яўляецца мачавая кіслата. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia