Пуцілкавічы (курганны могільнік)Пуцілкавічы — курганны могільнік XII—XIV стст. каля в. Пуцілкавічы Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. АпісаннеРаскопкі ў Пуцілкавічах Ф. Л. Вярэнька праводзіў у 1887—1891 гадах. Усяго было раскапана 36 пахаванняў (земляных курганоў і курганоў, абкладзеных камянямі). Сярод знаходак — гліняныя гаршчкі, жалезныя сякеры і нажы, упрыгажэнні, сярэбраны куфічны дырхем, рэшткі тканін (ільняной і золататканай). Асаблівую цікавасць уяўляюць жаночыя ўпрыгажэнні. Гэта бронзавыя бранзалеты, пярсцёнкі, падковападобныя фібулы (зашпількі для адзення), шыйныя грыўні, бразготкі і падвескі ў выглядзе плоскіх стылізаваных конікаў, а таксама разнастайныя пацеркі. Сярод пацерак — рознакаляровыя шкляныя, золаташкляныя, літыя бронзавыя, бурштынавыя, а таксама пацеркі, зробленыя з костачак сліў[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia