Пушкінскі праспект (Магілёў)
Пушкінскі праспект (руск.: Пушкинский проспект) — праспект у паўднёвай частцы Магілёва, у Задняпроўскім жылым раёне. Адна з найважнейшых транспартных магістраляў горада. Гісторыя![]() У 1860 годзе быў пабудаваны драўляны мост цераз Дняпро, які злучыў цэнтр з Лупалаўскім прадмесцем. Ад шашы да моста пабудавана Новачарнігаўская вуліца, у яе пачатку знаходзілася ўязная брама з высокай вежай, пабудаванай у 1773 годзе[1]. ![]() Гістарычна называўся Новачарнігаўскай вуліцай[2]. У кнізе «Досвед апісання Магілёўскай губерні» за 1882—1884 гг. прыведзена наступнае апісанне[3]:
У 1967 годзе вуліца была перайменавана ў гонар рускага паэта А. С. Пушкіна, які ўлетку 1824 праязджаў па ёй з адэскай ссылкі ў с. Міхайлаўскае[2]. РазмяшчэннеАрыентаваны з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад моста цераз р. Дняпро, перасякае вуліцы Гагарына, Вялікую Чавускую, Севастопальскую, Гарбарную, Чыгрынава, Мікалая Астроўскага, Габраўскую, завулак Жалезнякова, завяршаецца плошчай, утворанай на стыку Слаўгарадскай і Гомельскай шашы і праспекта Дзімітрава. Працягласць праспекта складае 3660 м. Забудова![]() ![]() Да 1960-х гадоў быў забудаваны 1-павярховымі жылымі хатамі сядзібнага тыпу (часткова захаваліся). Сучаснае аблічча праспекта фарміруецца з 1970-х гадоў, калі па генеральным плане горада 1969 года пачалася комплексная шматпавярховая забудова паўднёвай ускраіны — Лупалаўскага прадмесця. Па генеральным плане 1980—1981 гадоў праспект уваходзіць у зону забудовы паўднёвага планіровачнага раёна горада[2]. ![]() У наш час праспект забудаваны 5-, 9-павярховымі, пераважна жылымі, дамамі, на першых паверхах якіх размешчаны прадпрыемствы гандлёвага і бытавога прызначэння. Пачатак праспекта фарміруюць будынкі Палаца культуры і тэхнікі ВА «Хімвалакно», гасцініцы «Турыст», былога райкама КПБ і выканкама Савета народных дэпутатаў (цяпер адміністрацыі) Кастрычніцкага раёна, кінатэатра «Космас»[2]. У 1990 годзе на праспекце знаходзіліся таксама ўнівермаг «Кастрычніцкі», крамы «Гаставары» (д. № 51), «Ваенгандаль», «Тавары для ўмельцаў», кніжныя «Ваенная кніга» і «Глобус», гастраном № 1, універсам № 81, бюро тэхнічнай інвентарызацыі (д. № 69), цэнтральная гарадская бібліятэка, Дом быту (д. № 24), кафэ «Марожанае», аддзяленне сувязі № 2 (д. № 22), пункт праката турысцкага рыштунку (д. № 24), лазня і інш[2].
Паркі і скверы![]() Да праспекта прылягаюць дзіцячы парк, сквер 700-годдзя Магілёва, дзе пастаўлены помнік А. С. Пушкіну[2], сквер каля Палаца культуры вобласці, Траецкая набярэжная. Мемарыяльныя дошкіНа адной з калон моста цераз р. Дняпро ўстаноўлена мемарыяльная дошка М. І. Яшыну[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia