Траецкая набярэжная (Магілёў)
Траецкая набярэжная — сквер у Магілёве. Размешчаны па Пушкінскім праспекце, уздоўж набярэжнай на левым беразе ракі Дняпро. Назву атрымаў ад гістарычнага Траецкага пасада, які размяшчаўся на гэтым месцы. У 2005 годзе ў скверы ўстаноўлены помнік украінскаму пісьменніку Тарасу Шаўчэнку. У 2014 годзе ў гонар 11 армян, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны за вызваленне Магілёўскай вобласці, устаноўлены памятны знак «Хачкар». ![]() У часе рэканструкцыі Дняпроўскага моста і Пушкінскага праспекта ў лютым 2016 года былі выяўлены падмуркі Траецкай царквы канца XVIII — пачатку XIX стагоддзя, быў скарэктаваны праект: зменена траса веладарожкі, падмуркі пакінутыя адкрытымі, вакол іх узведзена паўкруглая падпорная сценка з габіёнаў[1], якая ўтрымлівае насып пад праспектам. ![]() Прапанову аб прысваенні назвы ўнесла Камісія па тапаніміцы і ўвекавечванні гістарычнай і культурнай спадчыны Магілёва ў 2010 годзе[2]. У красавіку 2015 года Магілёўскі гарадскі Савет дэпутатаў зацвердзіў назву «Траецкая набярэжная», іншая частка сквера ўздоўж Вялікай Чавускай вуліцы атрымала назву «Набярэжная воінаў-інтэрнацыяналістаў»[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia