Пянное

Пасёлак
Пянное
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
СААТА
3212812051
Пянное на карце Беларусі ±
Пянное (Беларусь)
Пянное
Пянное (Гомельская вобласць)
Пянное

Пянно́е[1] (трансліт.: Piannoje, руск.: Пенное) — былы[2] пасёлак у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіў у склад Дзям’янкаўскага сельсавета.

На захадзе і поўдні мяжуе з лесам.

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (5 сем’яў) пераселены ў 1990 годзе ў чыстыя месцы.

Геаграфія

За 32 км на паўночны ўсход ад Добруша і чыгуначнай станцыі ў гэтым горадзе, на лініі ГомельУнеча, за 60 км ад Гомеля, за 1 км ад мяжы з Расіяй.

Транспартная сістэма

Транспартная сувязь па прасёлкавай дарозе, а потым аўтадарозе Дзям’янкіДобруш. Жыхары пасёлка выселеныя, жылых дамоў няма (1990 год). Планіроўка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы. Забудова драўлянымі дамамі.

Гісторыя

Заснаваны ў пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе ў Старазакружскім сельсавеце Веткаўскага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У 1959 годзе пасёлак знаходзіўся ў складзе калгаса «Юбілейны» з цэнтрам у вёсцы Марозаўка. У студзені 1965 года пасёлак Пянное ўключаны ў склад Кругоўскага сельсавета[3], з 23 студзеня 1995 года — у складзе Дзям’янкаўскага сельсавета.

У 2005 годзе пасёлак Пянное выключаны з даных па ўліку і рэгістрацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак як фактычна неіснуючы населены пункт[2].

Насельніцтва

  • 1926 год — 30 двароў, 162 жыхары
  • 1959 год — 151 жыхар (паводле перапісу)
  • 1990 год — жыхары вёскі (5 сем’яў) пераселены

Зноскі

  1. Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 142).
  2. а б Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 20 января 2005 г. № 29 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов Архівавана 12 ліпеня 2019.
  3. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7, 8 і 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya