Плошча паверхні возера 0,55 км². Найбольшая глыбіня 8,2 м. Даўжыня 1,95 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8,2 м. Аб'ём вады 1,2 млн. м³. Катлавіна возера выцягнутая з захаду на ўсход і складаецца з двух плёсаў. Схілы катлавіны вышынёй ад 5—7 да 10—15 метраў, спадзістыя, складзеныя з суглінкаў. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія. Дно возера выслана глеем і сапрапелем, каля берагоў пясчанае. На захадзе возера востраў плошчай каля 0,1 га.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Злучана ручаём з возерам Глыбокае. На ўсходзе выцякае ручай у раку Чарніца. Зарастае больш паловы плошчы возера трыснягом, аерам, гарлачыкамі, рдзестамі і інш.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)