Пяршайка
Пярша́йка, канал П-10 — рака ў Беларусі, у Валожынскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Іслач (басейн Нёмана). НазваНазва Пяршайка балцкага паходжання, адпачатная балцкая форма мела выгляд тыпу *Péršeja. Корань Perš- у літоўскіх водных назвах Peršekė, Peršokšna, Peršaukštis, латышскіх Pērse, Pērsēja, прускіх Persante, Persink, у яцвяжскай (на тэрыторыі Літвы) Persas. Аснова Pars-, варыянт асновы Perš- / Pers- таксама ў літоўскім Parsvėtis, прускім Parse[1][2][3]. Звязана з літоўскім perša «незамерзлае месца ў лёдзе; крынічнае месца ў балоце», pro-perša «незамерзлае або расталае месца ў лёдзе на рацэ, на возеры ўзімку», pro-peršas «вір у рацэ ці ў возеры». Корань пашыраны балцкім гідранімічным пашыральнікам -j-, які ў балцкіх гідронімах тыпу Асвея, Ілія, Бабруя (-ej-, -ij-, -uj-). Значэнне назвы Пяршайкі можна перадаць як «Крынічная (рака)». ГідраграфіяДаўжыня ракі 13 км[4]. Плошча вадазбору 67 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 6,2 ‰. Пачынаецца каля вёскі Шараі, цячэ па заходніх схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Іслач каля вёскі Яцкава-Карчомныя. Прытокі — Баранаўка, Літанка (справа). За 1 км на захад ад аграгарадка Пяршаі на працягу 1,2 км уніз па цячэнні каналізаваная. У ніжнім цячэнні на левым беразе ад аграгарадка Пяршаі лясныя масівы, з правага боку прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia