Для гародаў гэта таксама справядліва, там павышаецца колькасць пылу праз нізкі ўзровень азялянення і скашвання травы пад нуль.
Пясчаныя буры правакуюцца засухамі і прыводзяць да апустыньвання. Працэс просты, меней даджоў -- меней раслін, якія звязваюць глебу каранямі. Пры нізкай вільготнасці глеба хутэй драбніцца на часцінкі і яны выдуваюцца.
Ветраная эрозія
Ветраная эрозія -- асноўная прычына пясчаных бураў і небяспечна для:
сельскай гаспадаркі -- знішчае ўрадлівую верхнюю частку глебы і арганічныя кампаненты, таксама глебы могуць засольвацца з-за ветраных бур.
глеб -- можа мяняць хімічны склад, удзейнічаюць гэтым жывёл і расліны, таксама выціскаюць іх са звычайнага біяцэноза.
забудовы -- можа быць занесена пяском і такім чынам пашкоджаны або разбураны.
эканамічнай актыўнасці -- пясчаныя буры перашкаджаюць камерцыйнай актыўнасці, вымушаюць ачышчаць і мыць тэрыторыю.[4]
Уздзеянне на здароўе чалавека
Найбольшае ўздзеянне пыл аказвае на дзяцей, старых і тых, хто мае хваробы лёгкіх і дыхальных шляхоў (напрыклад, астму). Дактары раяць звяртацца пры праяўленні любых сімптомаў рэсператарных захворванняў: казытанне носа, горла, глоткі, дыхальных шляхоў.[3][4]
Пясчаныя буры ў Беларусі
4 студзеня 2025, Салігорск. Зафіксаваная рэдкая ў гэты час пясчаная завіруха.[5][6]