Іванаўскі раён
Іванаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Іванава. Мяжуе з Драгічынскім, Бярозаўскім, Івацэвіцкім і Пінскім раёнамі Брэсцкай вобласці, а таксама Валынскай вобласцю Украіны. Іванаўскі раён адміністрацыйна падзелены на 10 сельсаветаў. ГеаграфіяПлошча — 1547 км² (6 % ад усёй тэрыторыі вобласці). Працягласць раёна з захаду на ўсход складае 26 км, з поўначы на поўдзень — 60 км. 29 % тэрыторыі займаюць лясы (хваёвыя і бярозавыя). Працякаюць рэкі Ясельда, Няслуха, Самароўка, Піна, Піліпаўка і інш. Па тэрыторыі раёна праходзіць Дняпроўска-Бугскі канал. 11 азёр — Акуніна, Завышанскае, Белае, Пясчанае, Мотальскае і інш. Балота Аброўскае. На тэрыторыі Бродніцкага сельсавета знаходзіцца заказнік Завышанскі. ГісторыяРаён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Іванава. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 19 сельсаветаў: Адрыжынскі, Варацэвіцкі, Гарбахскі, Глінненскі, Дзедавіцкі, Дружылавіцкі, Застружскі, Крытышынскі, Ляскавіцкі, Ляхавіцкі, Магільнаўскі, Махроўскі, Моладаўскі, Опальскі, Псышчаўскі, Рудскі, Сачэўскі, Стрэльненскі, Тышкавіцкі, утвораны гарадскі пасёлак Моталь. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Варацэвіцкі, Ляхавіцкі, Сачэўскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Моталь, тэрыторыя якога перададзена ў склад Дзедавіцкага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў Моталь, сельсавет перайменаваны ў Мотальскі[5]. 14 кастрычніка 1957 года да раёна далучаны Бродніцкі і Кротаўскі сельсаветы скасаванага Жабчыцкага раёна. 26 лютага 1958 года Застружскі сельсавет перайменаваны ў Дастоеўскі. 9 сакавіка 1959 года скасаваны Кротаўскі і Тышкавіцкі сельсаветы[6]. 25 снежня 1962 года Іванаўскі раён скасаваны, Адрыжынскі, Гарбахскі, Глінненскі, Дастоеўскі (за выключэннем шэрагу населеных пунктаў), Дружылавіцкі, Крытышынскі, Ляскавіцкі, Магільнаўскі, Махроўскі, Моладавіцкі, Мотальскі, Опальскі, Псышчаўскі, Рудскі, Стрэльненскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Іванава перададзены ў склад Драгічынскага раёна, Бродніцкі сельсавет і вёскі Атолчыцы, Вілы, Закуцце, Каралін, Кротава, Навасёлкі, Палкоцічы, Скароцічы Дастоеўскага сельсавета перададзены Пінскаму раёну. 6 студзеня 1965 года Іванаўскі раён адноўлены ў ранейшых межах, уключаў гарадскі пасёлак Іванава, Адрыжынскі, Гарбахскі, Глінненскі, Дастоеўскі, Дружылавіцкі, Крытышынскі, Ляскавіцкі, Магільнаўскі, Махроўскі, Моладавіцкі, Мотальскі, Опальскі, Псышчаўскі, Рудскі, Стрэльненскі сельсаветы Драгічынскага раёна, Бродніцкі сельсавет і шэраг населеных пунктаў Ахоўскага сельсавета Пінскага раёна[7]. 16 лістапада 1970 года Магільнаўскі сельсавет перайменаваны ў Снітаўскі. 11 сакавіка 1971 года гарадскі пасёлак Іванава набыў статус горада раённага падпарадкавання. 4 кастрычніка 1982 года Глінненскі сельсавет перайменаваны ў Залядынскі. 17 лютага 1986 года Залядынскі сельсавет скасаваны. 20 кастрычніка 1995 года горад Іванава і Іванаўскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 6 верасня 2000 года Стрэльненскі сельсавет перайменаваны ў Сачыўкаўскі. 26 чэрвеня 2013 года скасаваны Дастоеўскі, Дружылавіцкі, Крытышынскі, Псышчаўскі, Снітаўскі сельсаветы[8]. НасельніцтваУ раёне 10 сельсаветаў, 102 сельскія населеныя пункты. Насельніцтва — 49,5 тыс. чалавек (2003), з іх сельскіх жыхароў — 33,1 тыс., гарадскіх — 16,4 тыс. чалавек. Па шчыльнасці насельніцтва ў вобласці раён займае трэцяе месца — 33 чалавекі. Усяго пенсіянераў — 15,8 тыс. чалавек. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна было 114 населеных пунктаў[9]. У раёне пражываюць прадстаўнікі 31 народа: беларусаў — 94,6 %, украінцаў — 2,8 %, рускіх — 2,3 %, іншых — 0,3 %. Ганаровыя грамадзяне
Культура і адукацыяУ раёне дзейнічаюць 56 агульнаадукацыйных школ, 2 вучэбна-вытворчыя камбінаты, дом моладзі, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, 23 дзіцячыя дашкольныя ўстановы. Тут ёсць таксама 47 дамоў культуры, 57 бібліятэк, 5 музычных школ. Старшыні Іванаўскага райвыканкама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia