Пячора Пілета

Пячора Пілета

Пячора Пілета (ісп.: Cueva de la Pileta) — пячора ў муніцыпалітэце Бенаахан, правінцыя Малага, Іспанія.

У пячоры Пілета, названай ад аднайменнага ўзгорка, дзе яна знаходзіцца, знаходзяцца насценныя малюнкі ў франка-кантабрыйскім стылі, якія паказваюць аленяў, коней, рыб, коз, быкоў, цюленя, бізона, абстрактныя знакі і фігуры з незразумелым сэнсам.

Частка малюнкаў датуецца эпохай палеаліту, частка — неаліту. Малюнкі ў пячоры выявіў у 1905 годзе Хасэ Бульён Лабата, пазней яе даследавалі археолагі Уілаўбі Вернер, Анры Брэйль і Хуга Абермаер.

Акрамя петрогліфаў у пячоры таксама знайшлі чорныя схематычныя фігуры эпохі энеаліту і рэшткі неалітычных вырабаў (кераміка — размаляваная і з насечкамі). Пячора з’яўляецца турыстычнай славутасцю.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya