Пётркаў Трыбунальскі
Пётркаў Трыбунальскі[2] (польск.: Piotrków Trybunalski) — горад на правах павета ў цэнтральнай частцы Польшчы. Уваходзіць у склад Лодзьскага ваяводства, адміністрацыйны цэнтр Пятркоўскага павета (не ўваходзіць у яго склад). Вядомы з 1217 года. Насельніцтва — 75 814 жыхароў (2014 год)[3]. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Пётркаў Трыбунальскі — Мінск 585 км, да Варшавы — 128 км[4]. ЭканомікаВузел чыгунак і аўтадарог. Прамысловасць: шкляная (1-е месца ў краіне), машынабудаўнічая (горныя, шкларобныя, дарожныя машыны), харчовая (малочная, мукамольная, піваварная, па перапрацоўцы агародніны), дрэваапрацоўчая, будаўнічых матэрыялаў, швейная, папяровая[5]. АдукацыяУ горадзе дзейнічае філіял Лодзінскага ўніверсітэта[5]. СлавутасціМузеі. Архітэктурныя помнікі XIV—XVIII стагоддзяў: каралеўскі замак (1511—1519), касцёлы, кляштары, капліцы[5]. Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia