Пётр Іванавіч Барысаў
Пётр Іванавіч Барысаў 2-і (1800 — 30 верасня (12 кастрычніка) 1854[3]) — падпаручнік 8-й артылерыйскай брыгады, дзекабрыст. Мастак. Сям'яНарадзіўся ў дваранскай сям'і. Бацька — адстаўны маёр Чарнаморскага флоту Іван Андрэевіч Барысаў, маці — Праскоўя Емяльянаўна Дзмітрыева. Старэйшы брат Андрэй Іванавіч Барысаў. Атрымаў хатнюю адукацыю пад кіраўніцтвам бацькі: вывучаў гісторыю, геаграфію, філасофію, прыродазнаўчыя навукі. Матэматыцы і артылерыі навучаўся ў дзекабрыста А. К. Берсцеля . Ваенная службаРазам з братам паступіў на службу юнкерам у 26-ю артылерыйскую брыгаду 10 чэрвеня 1816 года. З 18 чэрвеня 1820 года ў званні прапаршчыка. 6 ліпеня 1820 пераведзены ў 8-ю артылерыйскую брыгаду. З 10 чэрвеня 1825 года ў званні падпаручніка. Дзекабрыст![]() Разам з братам А. І. Барысавым і Ю. К. Люблінскім заснавальнік «Таварыства першай згоды» (1818), якое хутка было ператворана ў таемнае палітычнае «Таварыства сяброў прыроды», а ў 1823 ў Таварыства з’яднаных славян, старшынём якога з 1825 года быў Пётр Барысаў[3]. У 1825 таварыства аб'ядналася з Паўднёвым таварыствам дзекабрыстаў . Браты Барысавы ўваходзілі ў групу, якой было даручана забойства цара Аляксандра I[3]. Прапанавалася падняць паўстанне ў Палтаўскім палку, які быў раскватараваны ў Бабруйску, зрабіць Бабруйск цэнтрам паўстання, падняць 2-ю армію, 4-ы і 5-ы карпусы і ісці на Маскву[3]. Арыштаваны ў 8-й артылерыйскай брыгадзе па загадзе ад 9 студзеня 1826 года. 21 студзеня 1826 дастаўлены з Жытоміра ў Санкт-Пецярбург на галоўную гаўптвахту, у той жа дзень пераведзены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Закаваны ў ручныя кайданы 15 лютага 1826 года, раскаваным — 30 красавіка 1826 года. КатаргаАсуджаны па I разраду 10 ліпеня 1826 года. Прысуджаны да вечных катаржных прац. 23 ліпеня 1826 разам з братам адпраўленыя закаванымі ў Сібір. 22 жніўня 1826 года тэрмін катаргі скарочаны да 20 гадоў. Прыбылі ў Іркуцк 29 жніўня 1826 года, адтуль адпраўленыя ў Аляксандраўскі броварны завод. 6 кастрычніка 1826 года вярнуліся ў Іркуцк. 8 кастрычніка братоў адправілі ў Благадацкі руднік. З Благадацкага рудніка пераведзеныя ў Чыцінскі астрог. Прыбылі ў Чыту 29 верасня 1827 года. Пераведзены ў Пятроўскі завод у верасні 1830 года. 8 лістапада 1832 года тэрмін катаргі скарочаны да 15 гадоў. 14 снежня 1835 года тэрмін катаргі скарочаны да 13 гадоў. У Пятроўскім Заводзе разам браты вялі рэгулярныя метэаралагічныя назіранні, якія пасля дазволілі вызначыць сярэднія штомесячныя тэмпературы для Сібіры. Ссылка![]() Па заканчэнні тэрміну катаргі па ўказе ад 10 ліпеня 1839 года братоў адправілі ў ссылку ў сяло Падлапаткі Верхнеўдзінскай акругі Іркуцкай губерні (у цяперашні час сяло Падлапаткі, Мухарбішынскі раён Бураціі). Па ўказе ад 21 сакавіка 1841 года братоў перавялі ў вёску Малая Развадная. 30 верасня 1854 года раптоўна памёр. Пахаваны ў вёсцы Вялікая Развадная, магіла не захавалася, таму што пры будаўніцтве Іркуцкай ГЭС могілкі, дзе пахаваныя браты Барысавы, апынуліся пад вадой. Навуковец-прыродазнавец![]() ![]() ![]() Аўтар фундаментальнага прац: «Арніталагічная фаўна Усходняй Сібіры», шэрагу прац па фларыстыцы: «Букет Усходняй Сібіры» і «Нарысы вытанчанай флоры Забайкальскага краю» і іншых, укладальнік трактата «Аб Мураўёве». Калекцыянаваў расліны і насякомых. Распрацаваў новую класіфікацыю насякомых, якая ў далейшым была прынятая Парыжскай Акадэміяй Навук. Усталяваў сувязі з Батанічным садам ў Санкт-Пецярбургу і з Маскоўскім таварыствам выпрабавальнікаў прыроды, куды дасылаў свае гербарыі і калекцыі насякомых. МастакМастак-акварэліст. Стварыў каля 600 малюнкаў флоры і фаўны Усходняй Сібіры і Забайкалля. Ілюстраваў акварэлямі свае навуковыя працы. Ілюстраваў кнігу І. Д. Былычава «Падарожжа па Усходняй Сібіры». Памёр з пэндзлем у руках. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia