Пётр Іосіфавіч Дзеншчыкоў
Пётр Іосіфавіч Дзеншчыкоў (15 верасня 1918, г. Цюмень — 9 студзеня 1980, в. Індура, Гродзенскі раён) — работнік сельскай гаспадаркі (старшыня калгаса), Герой Сацыялістычнай Працы (1971). БіяграфіяЗ 1921 года разам з бацькамі жыў у вёсцы Магіляны Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. З ранняга дзяцінства быў парабкам у багатых людзей. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР у 1939 годзе быў прызначаны рахункаводам новастворанага калгаса, вясной 1941 года выконваў абавязкі старшыні. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны ў Чырвоную Армію, скончыў школу авіяцыйных спецыялістаў і служыў радыстам, прымаў удзел у баях. Пасля звальнення ў запас у 1947 годзе вярнуўся ў сяло, некаторы час працаваў загадчыкам абутковай майстэрні ў вёсцы Індура, затым быў абраны старшынёй Індурскага сельскага Савета дэпутатаў працоўных. 2 лютага 1951 годзе быў абраны старшынёй калгаса імя Сталіна (пазней — калгас «Авангард») Гродзенскага раёна, створанага пасля аб’яднання пяці невялікіх гаспадарак. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 красавіка 1971 года за выдатныя поспехі, дасягнутыя ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці і выкананні пяцігадовага плана продажу дзяржаве прадуктаў земляробства і жывёлагадоўлі, Пятру Іосіфавічу Дзеншчыкову было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узначальваў калгас да 1980 года, у 1970—1974 гадах з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, у 1962—1965 гадах уваходзіў у склад Вярхоўнага Савета БССР, быў членам рэспубліканскага Савета калгасаў. Пахаваны на гродзенскіх могілках «Сакрэт». ПамяцьІмя Пятра Іосіфавіча Дзеншчыкова прысвоена калгасу «Авангард» (цяпер СВК імя П. І. Дзеншчыкова), на будынку праўлення ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Прыз імя П. І. Дзеншчыкова штогод прысуджаецца лепшай гаспадарцы Гродзенскага раёна ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. УзнагародыГерой Сацыялістычнай Працы (1971), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (18.01.1958; 08.04.1971), ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (29.03.1978), Працоўнага Чырвонага Сцяга (31.12.1965), медалямі, у тым ліку «За працоўную доблесць» (30.12.1948), знакамі «Выдатнік аховы здароўя СССР» і «Выдатнік народнай адукацыі СССР». Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia