Пётр Азаравіч Дубавец
Пётр Азаравіч Дубавец (19 студзеня 1931, в. Прудзец, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 29 студзеня 2013) — беларускі вучоны ў галіне юрыспрудэнцыі. Кандыдат юрыдычных навук (1962). БіаграфіяУ 1955—1958 гадах пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. I. Леніна працаваў у органах пракуратуры Гомельскай вобласці. Член КПСС з 1959 года. З 1963 года — дацэнт БДУ імя У. I. Леніна. Быў першым у БССР выкладчыкам крыміналогіі. У 1976—1979 гадах працаваў у органах пракуратуры Гомельскай вобласці. З верасня 2008 года — прафесар кафедры крымінальнага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Займаўся даследаваннем праблем крымінальнага і працоўнага права. Навуковая дзейнасцьЗ’яўляецца аўтарам 34 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў. Сярод навуковых прац: «Адказнасць за цялесныя пашкоджанні паводле савецкага крымінальнага права» (1964), «Прававыя меры барацьбы супраць п’янства і алкагалізму» (1975), «Дэкларацыі і рэальнасць» (1987), «Навукова-практычны каментарый да крымінальнага кодэксу Беларускай ССР» (1989, сумесна з А. А. Ждановічам) і іншыя[1]. Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia