Пётр Алехнавіч
Пётр Алехнавіч (? — 1516) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Аляхновічаў герба «Ляліва». Нарадзіўся ў сям’і Алехны Рымавідавіча. Маршалак П. Я. Мантыгірдавіча ў 1488 годзе, кухмістр ВКЛ з 1492 года; намеснік аліцкі і неманойцкі ў 1494—1502 гадах, скірстымонскі ў 1505—1507 гадах, уцянскі з 1514 года. У 1499 годзе пасол у Малдову. Падпісаў як сведка дагавор 1501 года з Інфлянцкім ордэнам. На Гарадзенскім сойме 1501 года прызначаны вялікім князем літоўскім Аляксандрам дэлегатам на Пётркаўскі сойм, скліканы для абрання Аляксандра на польскі трон і заключэння уніі з Польшчай. У 1506 годзе адзін з паслоў ВКЛ на Люблінскі сойм для перагавораў аб дзяржаўнай уніі. У 1507 годзе адпраўлены паслом у Маскву, дзе быў затрыманы на год. Валодаў маёнткамі ў Літве, Жамойці, на Валыні і Кіеўшчыне. Сям’яЯго сыны Станіслаў і Мікалай зваліся Кухмістровічамі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia