Неманойці
Неманойці[1], часам Неманайцы[2], таксама Нямунайціс (літ.: Nemunaitis) — мястэчка ў Аліцкім раёне Аліцкага павета Літвы, на правым беразе Нёмана. Месціцца за 18 км на поўдзень ад Аліты. Цэнтр сянюніі. НазваТапонім утвораны ад назвы ракі Нёман з дапамогай суфікса -ойці (-айцы)[3]. ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеПершы пісьмовы ўпамін пра Неманойці як абарончы замак датуецца 1384 годам (зноў упамінаецца ў 1387 годзе). У 1413 годзе яны ўвайшлі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства. У 1625—1626 гадах Мікалай і Казімір Сапегі збудавалі ў Неманойцях першы касцёл. Кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза перадаў навастворанаму прыходу тры вёскі. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) касцёл спалілі ў 1655 годзе, у 1669 годзе яго аднавілі. ![]() 19 сакавіка 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Неманойцям Магдэбурскае права і герб. Пад уладай Расійскай імперыіУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Неманойці апынуліся ў складзе Расійскай імпірыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні. Каля 1886 года ў мястэчку было 122 будынкі. У пачатку XX ст. Неманойскую гаворку, якая належыць да паўднёвааўкштоцкіх гаворак літоўскай мовы, вывучаў расійскі лінгвіст Барыс Ларын. З 1909 года ў Неманойцях пачалі праводзіцца набажэнствы па-літоўску, у 1916—1918 гадах пры касцёле распачалі дзейнасць літоўскія асветніцкія і адраджэнцкія арганізацыі. За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Неманойці занялі войскі Германскай імперыі. Найноўшы часПа польска-літоўскіх баях і падпісанні пагаднення паміж міжваеннай Польшчай і Літвой у 1919 годзе Неманойці апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. За часамі Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. У 1997 годзе дэкрэтам Прэзідэнта Літвы Неманойцям вернуты герб. Насельніцтва
ІнфраструктураУ Неманойцях працуюць школа і пошта. Славутасці
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia