Пётр Аляксандравіч Салаўёў
Пётр Аляксандравіч Салаўёў (нар. 12 ліпеня 1963, в. Кароўчына Горацкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык. БіяграфіяСкончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут (інжынер-хімік-тэхнолаг), Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова (эканаміст-менеджар). Працаваў апаратчыкам сінтэзу, начальнікам змены, начальнікам цэха, дырэктарам завода арганічнага сінтэзу, намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці, галоўным інжынерам — першым намеснікам генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўхімвалакно». Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання. УзнагародыУзнагароджаны Падзячным пісьмом Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia