Пётр Аляксандравіч Скіба
Пётр Аляксандравіч Скіба (3 студзеня 1946, в. Лявонавічы, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць — 8 кастрычніка 2004) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне абсталявання і тэхналогій лазернай апрацоўкі. Доктар тэхнічных навук (2000), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1983), прафесар. БіяграфіяСкончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Фізіка. Матэматыка», 1969). Працаваў у сярэдняй школе Магілёва і Магілёўскай вобласці, Інстытуце прыкладной оптыкі АН Беларусі (Магілёў; з 1971, вядучы навуковы супрацоўнік), Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання (1996—2004, кафедра фізікі, прафесар). Навуковыя інтарэсы: структурна-фазавыя змяненні шклопадобных і полікрысталічных аксідных матэрыялаў функцыянальнага прызначэння пры ўздзеянні лазернага выпраменьвання, нізкатэмпературнай плазмы і электрычных палёў; распрацоўка новых тэхналогій і абсталявання для лазернага фарміравання мікрааптычных элементаў у інтэгральнай оптыцы і мікраэлектроніцы. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia