Пётр Аляксеевіч Кірычэнка
Пётр Аляксеевіч Кірычэнка (нар. 1959, Горліўка, Сталінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта (2012—2022). БіяграфіяУ 1982 годзе скончыў Данецкі політэхнічны інстытут (інжынер-будаўнік), у 1991 — Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Кампартыі Беларусі (палітолаг). Выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін у вышэйшых і сярэдніх навучальных установах. Праходзіў службу ў шэрагах Савецкай Арміі, працаваў у розных вытворчых арганізацыях і ў органах камуністычнай партыі[1]. З 2005 года па 19 лістапада 2012 года — намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама. У распараджэнні Пятра Кірычэнкі былі пытанні ідэалагічнай працы, аховы здароўя, адукацыі, культуры, фізічнай культуры, спорту і турызму, сродкаў масавай інфармацыі, кінавідэапракату, маладзёжнай палітыкі, рэлігійных канфесій і нацыянальнасцяў, аздараўленні насельніцтва, сацыяльнай абароны, у тым ліку сацыяльныя пытанні па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, гуманітарнай дапамогі, арганізацыйнага забеспячэння выбараў, рэферэндумаў і іншых важных грамадска-палітычных кампаній і мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў вобласці, сувязяў з грамадскімі арганізацыямі, палітычнымі партыямі[2]. 16 лістапада 2012 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Пятра Кірычэнку старшынёй Гомельскага гарвыканкама. У 2022 годзе Кірычэнка трапіў пад санкцыі Канады[3]. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia