Пётр Антоні Твардоўскі
Пётр Анто́ні Твардо́ўскі (XVIII—XIX стст.) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, генерал-маёр. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Твардоўскіх герба «Агоньчык». Генерал-маёр, камандуючы кавалерыяй у Другой дывізіі літоўскіх войскаў у 1793 годзе, камендант-брыгадзір 1-й брыгады народнай кавалерыі войскаў Вялікага Княства Літоўскага і 2-й брыгады народнай кавалерыі войскаў Вялікага Княства Літоўскага ў 1790 годзе. Удзельнік вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года. Падчас Таргавіцкай канфедэрацыі заставаўся на службе. Адведаў Станіслава Аўгуста Панятоўскага на высылцы ў Гародні. Каля 1780 года набыў Халожын і Велясніцу, дзе будуе радавы маёнтак, адзін з самых вялікіх на Піншчыне. Сям’яМеў сына Юзафа (1786—1840), доктара філасофіі, прафесара матэматыкі і рэктара Віленскага ўніверсітэта ў 1823—1825 гадах. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia