Юзаф Твардоўскі
Юзаф (Восіп Пятровіч) Твардоўскі (польск.: Józef Twardowski; руск.: Осип Петрович Твардовский; 1786—1840) — матэматык, прафесар і рэктар Імператарскага Віленскага ўніверсітэта у 1823—1824 гг.; надворны саветнік. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Твардоўскіх герба «Агоньчык». Нарадзіўся ў сям’і генерал-маёр Пятра Антонія Твардоўскага. Скончыў Віленскі ўніверсітэт у 1807 годзе са ступенню доктара філасофіі. У канцы 1822 года саветам Віленскага ўніверсітэта па прапанове князя Адама Чартарыйскага ён быў выбраны (у пачатку 1823 года зацверджаны) на пасаду рэктара і зроблены ардынарным прафесарам чыстай матэматыкі. Да свайго абрання Твардоўскі стаяў убаку ад акадэмічнага жыцця і жыў у сваім багатым маёнтку Велясніца, займаючыся матэматыкай. Быў віцэ-маршалкам шляхты Пінскага павета Мінскай губерні. Знаходжанне Твардоўскага на пасадзе рэктара прыпала на час працэсу філаматаў, які паслужыў нагодай да закрыцця ўніверсітэта. З мэтай барацьбы з гэтым рухам Твардоўскі распрацаваў «Правілы для слухачоў універсітэта», якімі быў уведзены ўзмоцнены нагляд за студэнтамі ў сценах і па-за ўніверсітэтам. Аднак меры, прадпрыманыя ўніверсітэцкім начальствам, не прывялі да жаданых вынікаў, 17 мая 1823 года Твардоўскі нават быў арыштаваны, але неўзабаве вызвалены. Калі ж у 1824 годзе Навасільцаў заявіў Твардоўскаму, што ўрад не давярае ўніверсітэту і вымушаны будзе рэарганізаваць яго, ён, бачачы сваё бяссілле, падаў у адстаўку і вярнуўся ў свой маёнтак. УзнагародыКавалер ордэна Святой Ганны 2-й ступені. Сям’яУ 1812 годзе ажаніўся з Тэафіліяй з Мікульскіх (1784/1785 — 24.03.1878). Меў дзяцей:
![]() Жонка Тэафілія пахаваная на Старых могілках у Пінску. Працы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia