Пётр Васілевіч Каймакоў
Пётр Васілевіч Каймако́ў[1] (руск.: Пётр Васильевич Каймаков; 17 студзеня 1894 — 1973) — вучоны ў галіне ветэрынарнай медыцыны, доктар ветэрынарных навук (1956), прафесар (1958). БіяграфіяНарадзіўся ў сяле Коржаўка Коржаўскай воласці Корсунскага павета Сімбірскай губерні (зараз у Інзенскім раёне Ульянаўскай вобласці Расіі). У 1926 годзе скончыў Казанскі ветэрынарны інстытут (сучасная Казанская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны). З 1935 года ў Казанскім навукова-даследчым ветэрынарным інстытуце, з 1937 года ў Казанскім ветэрынарным інстытуце. У 1942 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1955 годзе доктарскую на тэму «Определение функционального состояния печени путём применения ретракции кровяного сгустка, для установления нарушения в организме животных». З 1955 года П. В. Каймакоў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце, у 1955—1961 гадах на пасадзе загадчыка кафедрай. Навуковая дзейнасцьП. В. Каймакову належаць навуковыя працы па этыялогіі, патагенезе, тэрапіі і прафілактыцы хвароб сельскагаспадарчых жывёл, функцыянальнай дыягностыцы хвароб печані. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia