Пётр Міхайлавіч Розынка
Пётр Міхайлавіч Розынка (нар. 25 верасня 1942, в. Логавінцы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці) — сельскагаспадарчы работнік, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. БіяграфіяПрацоўную дзейнасць пачаў у 1958 годзе ў калгасе «Сцяг Перамогі» рахункаводам трактарнай брыгады. У 1965 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. У 1965—1966 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1966—1969 гадах працаваў выкладчыкам Клімавіцкага ветэрынарнага тэхнікума. У 1969—1974 гадах — старшы ветэрынарны ўрач Пастаўскай ветстанцыі, асістэнт кафедры хірургіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута, намеснік начальніка Пастаўскай райветстанцыі, галоўны ветэрынарны ўрач Пастаўскага раёна. У 1974—1983 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Пастаўскага райвыканкама. 3 сакавіка 1983 года — старшыня калгаса імя Мічурына Пастаўскага раёна. У 1995—1996 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, з лістапада 1996 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia