Пётр Паўлавіч Цімашэнка

Пётр Паўлавіч Цімашэнка
Дата нараджэння 18 студзеня 1913(1913-01-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лютага 2009(2009-02-11) (96 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь

Пётр Паўлавіч Цімашэнка (18 студзеня 1913, в. Глыбоцкае Гомельскага раёна Гомельскай вобласці — 11 лютага 2009, Мінск) — Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Заслужаны будаўнік БССР.

Біяграфія

Працоўную дзейнасць пачаў у 1931 годзе цесляром у саўгасе працоўнага кааператыва ў г. Гомелі. У 1932—1934 гадах вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце. З 1934 года па 1936 год працаваў на будаўніцтве Гомельскага шклозавода тэхнікам па будаўніцтву. З 1936 года па 1941 год быў спачатку прарабам ваенна-будаўнічых работ, а затым старшым інжынерам ваенна-будаўнічага аддзела Беларускай ваеннай акругі.

З 1941 года па 1946 год — на ваенным будаўніцтве ва Удмурцкай АССР на пасадзе прараба, начальніка ўчастка. У 1946—1949 гадах — старшы прараб і начальнік ПТА ўпраўлення ваенна-будаўнічых работ у г. Гомелі, у 1949—1953 гадах — намеснік, а затым начальнік ПТА будтрэста № 29 у г. Мінску. З 1953 года працаваў у г. Магілёве ўпраўляючым будтрэстамі № 78, 12, 17 «Лаўсанбуд». Выбіраўся дэпутатам Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных. З 1978 года — дырэктар Будаўнічай выстаўкі Дзяржбуда БССР у Мінску.

Узнагароды

Заслужаны будаўнік БССР (1962). Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за поспехі ў будаўніцтве Магілёўскага камбіната сінтэтычнага валакна (1974). Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі «Знак Пашаны» і медалямі «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна».

Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоены 23 красавіка 1975 года[1].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya