Пётр Сцяпанавіч Ржавускі

Пётр Сцяпанавіч Ржавускі
Дата нараджэння 8 (21) лістапада 1914 (110 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, хірург, медыцынскі адміністратар, галоўны ўрач
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Пётр Сцяпанавіч Ржавускі (нар. 8.11.1914, в. Курганне, Мінская вобласць) — беларускі ўрач-хірург і арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1965)[1].

Біяграфія

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Галоўны ўрач (1945—1946, 1949—1953), загадчык хірургічнага аддзялення (1946—1955) Маладзечанскай гарадской бальніцы[1]. Загадчык хірургічным аддзяленнем (1955—1958), галоўны ўрач (1958—1972), хірург (1972—1989) Маладзечанскай абласной дзіцячай бальніцы. Хірург Маладзечанскай дзіцячай паліклінікі (1990—1991)[1].

Крыніцы

Літаратура

  • Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 361.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya