Пётр Сяргеевіч Акулёнак
Пётр Сяргеевіч Акулёнак (22 ліпеня 1910, Вялікія Міхінічы — 1996) — беларускі танцор, балетмайстар, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1960). БіяграфіяУ 1932 годзе скончыў курсы культасветработнікаў у Магілёве. У 1937—1941 гг. — саліст ансамбля песні і танца Беларускай філармоніі. З 1945 года — саліст і балетмайстар у ансамблях песні і танца Адэскай і Прыбалтыйскай ваенных акруг. У 1953—1973 гг. — галоўны балетмайстар Дзяржаўнага народнага хору Беларусі. У 1960 годзе прысвоена званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі». Стылізаваў для сцэны шэраг беларускіх народных танцаў і гульняў. Зрабіў значны ўклад у развіццё аматарскіх харэаграфічных калектываў, ансамбляў песні і танца. Сярод пастановак: «На прывале», «Лянок», «Калгасная полька», «Лявоніха», «Мяцеліца», «Беларуская маладзёжная» і іншыя. Выкладаў беларускі народны танец на рэспубліканскіх і абласных семінарах культработнікаў. Супрацоўнічаў з Рэспубліканскім і Мінскім абласным дамамі народнай творчасці, Рэспубліканскім навукова-метадычным Цэнтрам культуры. Літаратура
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia