Пётр Ягоравіч Кандраценка
Пётр Ягоравіч Кандраценка (1 студзеня 1923 — 14 сакавіка 1996) — старшы сяржант Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944). БіяграфіяПётр Кандраценка нарадзіўся 1 студзеня 1923 года ў вёсцы Ажогіна (цяпер Дзямідаўскі раён, Смаленская вобласць). Атрымаў пачатковую адукацыю, пасля працаваў у калгасе. У 1940 годзе прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да чэрвеня 1944 года сяржант Пётр Кандраценка быў сапёрам 1122-га стралковага палка 334-й стралковай дывізіі 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту. Вызначыўся падчас фарсіравання Заходняй Дзвіны. У перыяд з 23 па 26 чэрвеня 1944 года Кандраценка удзельнічаў у фарсіраванні Заходняй Дзвіны ў Шумілінскім раёне, зрабіў 4 праходы ва варожых драцяных загародах і мінных палях, асабіста зняў 387 мін, ліквідаваў 1 агнявую кропку, знішчыў 21 нямецкага салдата і афіцэра, яшчэ 24-х узяў у палон. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года сяржант Пётр Кандраценка быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка». Пасля заканчэння вайны ў званні старшага сяржанта Кандраценка быў дэмабілізаваны. Пражываў у Віцебску. Памёр у 1994 годзе. Ганаровы грамадзянін Віцебска. Быў таксама узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені і шэрагам медалёў. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia