Піньчаў
Піньчаў (польск.: Pińczów) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Піньчоўскага павета Свентакшыскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Піньчаў. Займае плошчу 14,32 км². Насельніцтва 11 943 чалавек (на 2004). ГісторыяПравы горада з 1428 года. У XV—XVI стагоддзях уладанне шляхецкага роду Алясніцкіх, з якога паходзіў кардынал Збігнеў Алясніцкі, які заснаваў у горадзе кляштар паўлінаў (цяпер музей). У сярэдзіне XVI стагоддзя — адзін з ачагоў польскага кальвінізму, месца правядзення так званых Піньчаўскіх сабораў (1550—1563). У 1586 годзе выкуплены біскупам Пятром Мышкоўскім, які распачаў будаўніцтва непадалёк мястэчка Міраў. Пры яго спадчынніку Жыгімонце стаў цэнтрам ардынацыі Мышкоўскіх. У XVIII стагоддзі перайшоў да Веляпольскіх (захаваўся іх палац). Да Другой сусветнай вайны — яўрэйскае мястэчка. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia