Піпін (кароль Італіі)
Піпін Італьянскі (фр.: Pepin d'Italie) імя пры нараджэнні — Карламан; (777 — 8 ліпеня 810, Мілан) — кароль Італіі з дынастыі Каралінгаў, кіраваў з 781 года. Сын Карла Вялікага і Хільдэгарды Вінцгау. 15 красавіка 781 года атрымаў ад бацькі Італьянскае каралеўства і новае імя — Піпін, у гонар свайго дзеда. У 791 годзе Піпін здзейсніў удалы паход супраць князя Беневенцкага Грымаальда III на поўдзень Італіі, падвергшы частку тэрыторыі герцагства спусташэнню. Пазней да Франкскай дзяржавы была далучана Істрыя. Паход паўтарыўся ў 793 годзе, але быў прыпынены з-за голаду і падзяжу коней. У 796 годзе Піпін быў накіраваны бацькам супраць авараў. Падышоўшы да Дуная, ён стаў там лагерам; авары, бачачы такую велізарную армію, забілі свайго кагана і з новымі правадырамі паўсталі перад Піпінам, прапануючы яму зямлю і ўладу. Але Піпін рушыў далей на ўсход, разбурыў Рынг (умацаваны лагер, «сталіцу» авараў) і авалодаў вялікай здабычай. Памёр у Мілане 8 ліпеня 810 года. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia