Карламан (кароль Баварыі)
Карламан (ням.: Karlmann, фр.: Carloman) (830 — 22 верасня 880, Альцётынг, Баварыя) — кароль Баварыі (з 876 года) і Італіі (з 877 года) з дынастыі Каралінгаў. БіяграфіяКарламан быў старэйшым сынам Людовіка II Нямецкага, караля Усходне-Франкскага каралеўства, (Германіі) і Эмы Баварскай, дочкі Вельфа I, графа Альтдорфа. У 861 годзе Карламан падняў паўстанне супраць свайго бацькі, а ў 863 годзе да новага мецяжу Карламана далучыліся і яго малодшыя браты Людовік III Малодшы і Карл III Тоўсты. У 865 годзе Людовік Нямецкі быў вымушаны саступіць Баварыю Карламану, а ў наступным годзе ён перадаў Саксонію Людовіку Малодшаму, а Швабію Карлу Талстому. Пазней Карламан прымірыўся са сваім бацькам, і яны разам змагаліся за імперскую карону з імператарам Людовікам II, праўда няўдала. Пасля смерці бацькі ў 876 годзе Германія была падзелена паміж Карламанам і яго братамі. У 877 годзе памёр кароль Заходне-Франкскага каралеўства і імператар Захаду Карл II Лысы, што дазволіла сынам Людовіка Нямецкага прад’явіць прэтэнзіі на яго спадчыну. Карламан атрымаў карону Італіі, а яго малодшы брат Карл III Тоўсты стаў імператарам. Але ўжо ў 879 годзе Карламана разбіў параліч, і, прадчуваючы смерць, ён вырашыў падзяліць свае ўладанні. Людовік Малодшы атрымаў Баварыю, а Карл Тоўсты — Італію. Карламан не быў у шлюбе і не меў законных дзяцей, аднак ад нейкай Ліўтсвінды ў яго быў незаконнанароджаны сын Арнульф, якому ён завяшчал Карынтыю. Карламан сканаў 22 верасня 880 года ў Альцётынге, пахаваны ў манастырскай царкве.
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia