Пітарэцкі манастыр
Пітарэцкі манастыр (груз. ფიტარეთის მონასტერი) — мужчынскі манастыр у вёсцы Пітарэці ў Грузіі. Адносіцца да Болніскай епархіі Грузінскай праваслаўнай царквы. Манастыр знаходзіцца ў цясніне ракі Храмі у 12 км на паўднёвы захад ад горада Тэтры-Цкаро і ў 100 км ад Тбілісі[2]. ГісторыяМанастыр пабудаваны ў 1213-1222 гадах падчас праўлення цара Лашы Георгія. Быў разбураны пасля нашэсця манголаў і харэзмійцаў, у першай палове XIV века быў адноўлены. У XVII стагоддзі манастыр быў зноў адрамантаваны і перабудаваны Капланам Баратышвілі: узведзена званіца, сцены вакол манастыра, вінны склеп, пахавальня і іншыя гаспадарчыя пабудовы[3]. У 1750 на манастыр напалі лезгіны, пабудовы былі моцна пашкоджаны, і манастыр зачыніўся да 1752 года. У вёсцы Пітарэці пасяліліся асеціны і аднавілі храм. Падчас землятрусу 1988 года быў сапсаваны купал і перакрыцці сабора. У канцы 1990-ых сабор быў зноў адноўлены. АрхітэктураЦэнтрам манастырскага комплексу з'яўляецца сабор Раства Прасвятой Багародзіцы, званіцы з варотамі і гаспадарчых пабудоў. Сабор Раства Прасвятой Багародзіцы — крыжова-купальны храм, у плане ўяўляе сабой амаль правільны квадрат, 15 метраў у даўжыню і 13 метраў у шырыню. Вышыня сабора 23 метры.Купал трымаецца на двух васьмігранных апорных слупах і выступах апсіды. На цыліндрычным барабане купала размешчана 12 вокнаў. Сабор пабудаваны са светлага каменя розных адценняў і ўпрыгожаны арнаментальнай разьбой, якая ўключае рэльефныя выявы святых, львоў, птушак, чалавечых галоў. Раней сабор быў увесь распісаны фрэскамі, якіх зараз захавалася мала.
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia