П’езаэлектрычны эфект![]() П’езаэлектрычны эфект — эфект узнікнення палярызацыі дыэлектрыка пад уздзеяннем механічных напружанняў (прамы п’езаэлектрычны эфект). Існуе і адваротны п’езаэлектрычны эфект — узнікненне механічных дэфармацый пад уздзеяннем электрычнага поля. Прамы і адваротны п’езаэлектрычныя эфекты назіраюцца ў адных і тых жа крышталях — п’езаэлектрыках. Прамы эфект адкрыты братамі Жакам і П’ерам Кюры ў 1880 г.[1] Адваротны эфект быў прадбачаны ў 1881 г. Ліпманам на аснове тэрмадынамічных меркаванняў і ў тым жа годзе эксперыментальна пацверджаны братамі Кюры. П’езаэфект нельга блытаць з электрастрыкцыяй. У адрозненне ад электрастрыкцыі, прамы п’езаэфект назіраецца толькі ў крышталях без цэнтра сіметрыі. Хоць у класе 432 кубічнай сінгоніі няма цэнтра сіметрыі, п’езаэлектрычнасць у ім таксама немагчыма. Такім чынам, п’езафект можа назірацца ў дыэлектрычных крышталяў, якія належаць толькі да аднаго з 20 класаў кропкавых груп. Выкарыстанне п’езаэфекта ў тэхніцыПрамы п’езаэфект выкарыстаны:
Адваротны п’езаэлектрычны эфект выкарыстаны:
Прамы і адваротны эфект адначасова:
Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia