П’ер-Эмерык Абамеянг
П’ер-Эмерык Абамеянг (фр.: Pierre-Emerick Aubameyang; нар. 18 чэрвеня 1989, Лаваль, Францыя) — французска-габонскі футбаліст, нападнік французскага клуба «Алімпік» з Марселя і нацыянальнай зборнай Габона. Мае падвоенае французскае і габонскае грамадзянства. Бацька П’ер-Франсуа Абамеянг таксама гуляў за нацыянальную зборную Габона і правёў за яе 80 матчаў, браты Катыліна і Вілі таксама прафесійныя футбалісты, якія, як і П’ер-Эмерык, пачыналі кар’еру ў «Мілане». Клубная кар’ера![]() У «Мілане» Абамеянгу гэтак і не прадаставілі шанец загуляць, лічачы за лепшае аддаваць футбаліста ў арэнду французскім клубам, хоць у 2007 годзе Абамеянг выйграў з «Міланам» юнацкі Кубак чэмпіёнаў і стаў пры гэтым найлепшым бамбардзірам турніра з сямю галамі. За тры сезоны ў арэндзе Абамеянг згуляў за «Дыжон», «Ліль» і «Манака», усяго 86 матчаў і 14 галоў, але ў «Мілане» габонскага нападніка палічылі непатрэбным і ў 2011 годзе яго прадалі «Сент-Эцьену». У «Сент-Эцьене» Абамеянг канчаткова раскрыўся як востры нападнік, з добрай хуткасцю і тэхнікай, які ўмее гуляць як па флангах, гэтак і ў цэнтры, аб чым сведчыць 41 гол і 15 галявых перадач у 97 матчах за «Сент-Эцьен» ва ўсіх турнірах. У сезоне 2012/13 «Сент-Эцьен» да апошняга змагаўся за месца ў Лізе чэмпіёнаў УЕФА, і ў выніку каманда заняла пятае месца ў 4 пунктах ад трэцяга месца. Абамеянг у гэтым сезоне стаў сапраўдным лідарам сваёй каманды, правёўшы ў чэмпіянаце Францыі сезона 2012/13 37 матчаў, у якіх забіў 19 галоў і зрабіў 8 галявых перадач. Па выніках сезона Абамеянг заняў другое месца ў спісе найлепшых бамбардзіраў французскай лігі, саступіўшы толькі Златану Ібрагімавічу, і пятае ў спісе лідараў па галявым перадачам. Шыкоўная гульня і выдатная статыстыка прыцягнулі да Абамеянга ўвагу многіх клубаў, сярод якіх «Анжы», «Ньюкасл Юнайтэд»[3], «Напалі»[4], «Манака»[5] і «Баер»[6]. Ад прапановы «Анжы» футбаліст адмовіўся, нават нягледзячы на прапанаваную зарплату ў 7 мільёнаў еўра ў год[7]. 2 ліпеня 2013 года ўзніклі чуткі аб хутнім пераходзе Абамеянга ў дортмундскую «Барусію», аб чым потым футбаліст і паведаміў. 3 ліпеня 2013 года П’ер-Эмерык Абамеянг перайшоў у дортмундскую «Барусію» за 13 мільёнаў еўра, заключыўшы кантракт да 2018 года[8][9][10][11][12]. Спартыўны дырэктар «Барусіі» Міхаэль Цорк застаўся задаволены трансферам:
Абамеянг хутка стаў адным з лідараў «Барусіі». У пекршым жа сваім матчы ў Бундэслізе ён аформіў хет-трыке у браму «Аўгсбурга». У сезоне 2015/16 усталяваў рэкорд Бундэслігі, адзначыўшыся галамі ў васьмі стартавым турах. У сезоне 2016/17 стаў найлепшым бамбардзірам Бундэслігі. 31 студзеня 2018 года лонданскі «Арсенал» абвясціў аб пераходзе Абамеянга за 64,75 млн еўра. У сезоне 2018/19 з 22 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў Прэм’ер-лігі. У 2019 годзе стаў капітанам каманды. У 2021 годзе галоўны трэнер «Арсенала» Мікель Артэта часам стаў пакідаць Абамеянга па-за складам, тлумачыўшы гэта дысцыплінарнымі прынынамі, а ў снежні 2021 года нападнік быў пазбаўлены капітанства. У студзені 2022 года Абамеянг, разарваўшы кантракт з «Арсеналам», у якасці свабоднага агента папоўніў склад «Барселоны». У верасні 2022 года за 12 млн еўра перайшоў у лонданскі «Чэлсі»[14]. У ліпені 2023 года падпісаў трохгадовы кантракт з марсельскім «Алімпікам». Міжнародная кар’ера![]() Першапачаткова прадстаўляў моладзевую зборную Францыі, і нават правёў за яе адзін матч. У 2009 годзе вырашыў выступаць за зборную сваёй гістарычнай радзімы — за нацыянальную зборную Габона, якой ужо ў 2012 годзе на Кубку Афрыкі дапамог выйсці ў чвэрцьфінал, што стала вялізным дасягненнем для зборнай Габона, а сам Абамеянг вызначыўся яскравай гульнёй. У 2012 годзе паўдзейнічаў у лонданскай Алімпіядзе 2012 года, дзе за алімпійскую зборную Габона правёў усе тры матчы і забіў у адзін гол. 19 мая 2022 года Абамеянг афіцыйна абвясціў аб завяршэнні сваёй міжнароднай кар’еры пасля 72 матчаў і 30 забітых галоў. Аднак, праз год змяніў сваё меркаванне і вярнуўся ў зборную. Паводле слоў самога нападніка, гэта адбылося пасля сустрэчы з прэзідэнтам Габона Алі Бонгам. Дасягненні«Сент-Эцьен»:
«Барусія» Дортмунд:
«Арсенал»:
Габон:
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia