Крыштыяну Раналду
Крыштыя́ну Рана́лду душ Са́нтуш Аве́йру (парт.: Cristiano Ronaldo dos Santos Aveiro; нар. 5 лютага 1985, Фуншал, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік саудаўскага клуба «Аль-Наср» з Эр-Рыяда і нацыянальнай зборнай Партугаліі, капітанам якой з’яўляецца. У 2009 годзе стаў самым дарагім на той час футбалістам у свеце за гісторыю — яго пераход з «Манчэстэр Юнайтэд» у «Рэал» абышоўся мадрыдскаму клубу больш за 83 млн фунтаў стэрлінгаў. Лічыцца адным з найлепшых футбалістаў сучаснасці[6][7][8]. Раналду быў прызнаны найлепшым маладым іграком чэмпіянату Еўропы 2004. Крыштыяну з’яўляецца чэмпіёнам англійскай Прэм’ер-лігі сезонаў 2006/07, 2007/08 і 2008/09 гадоў. Некалькі разоў станавіўся найлепшым іграком англійскай лігі. У сезоне 2006/07 дайшоў з «Манчэстэр Юнайтэд» да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў, а ў наступным сезоне выйграў у фінале ў лонданскага «Чэлсі». У 2008 годзе быў прызнаны найлепшым футбалістам года ў клубным еўрапейскім футболе паводле версіі УЕФА і найлепшым іграком Лігі чэмпіёнаў, атрымаўшы «Залаты мяч» як найлепшы футбаліст Еўропы і ўзнагароду «Ігрок года ФІФА» як найлепшы футбаліст свету. Раннія гадыКрыштыяну нарадзіўся ў сям’і Марыі Далорэш душ Сантуш Авейру і Жазэ Дыніша Авейру, ён быў чацвёртым дзіцем у сям’і пасля старэйшага брата Угу, які нарадзіўся ў 1975 годзе, і дзвюх сясцёр, Эльмы (нарадзілася ў 1974 годзе) і Ліліяны Каці (нарадзілася ў 1976 годзе). Ліліян Каця — спявачка, якая выступае ў Партугаліі пад сцэнічным імем «Ronalda». Другое імя, дадзенае Крыштыяну пры нараджэнні, Раналду, для Партугаліі досыць рэдкае. Бацькі назвалі хлопчыка ў гонар Рональда Рэйгана, бо бацька Крыштыяну быў прыхільнікам былога амерыканскага прэзідэнта. Клубная кар’ераПачатакУ дзяцінстве любімай камандай Раналду была «Бенфіка». У васьмігадовым узросце ён гуляў за аматарскую каманду «Андарынья», у якой працаваў яго бацька. У 1995 годзе Крыштыяну падпісаў кантракт з мясцовым клубам «Насьянал». Пасля пераможнай кампаніі ў «Насьянал» Раналду адправіўся на трохдзённы прагляд у «Спортынг», па выніках якога заключыў кантракт з лісабонскім клубам. «Спортынг»У 1997 годзе Раналду перайшоў у моладзевую акадэмію «Спортынга». Ён стаў адзіным футбалістам у гісторыі клуба, якія згулялі за ўсе склады «Спортынга» — да 16, да 17, да 18 гадоў, рэзервовую і асноўную каманды — на працягу аднаго сезона. Ён дэбютаваў за дарослы склад «Спортынга» 15 жніўня 2001 года ў таварыскім матчы супраць лісабонскага «Атлетыка», выйшаўшы на замену ў другім тайме і вызначыўшыся забітым мячом. У гэты ж час ён згуляў за зборную Партугаліі на моладзевым чэмпіянаце Еўропы для футбалістаў да 17 гадоў. «Манчэстэр Юнайтэд»![]() Раналду стаў першым партугальскім іграком у гісторыі «Манчэстэр Юнайтэд», заключыўшы кантракт з клубам пасля заканчэння сезона 2002/03. Сума трансферу склала 12,24 млн фунтаў. Раналду папрасіў для сябе нумар «28» (свой нумар у «Спортынгу»), бо не хацеў дадатковага ціску, звязанага з нумарам «7», які раней належаў такім легендарным ігракам «Юнайтэд», як Джордж Бест, Браян Робсан, Эрык Кантана і Дэвід Бекхэм. Раналду дэбютаваў за «Юнайтэд» у хатнім матчы з клубам «Болтан Уондэрэрс» на стадыёне «Олд Трафард» 16 жніўня 2003 года, выйшаўшы на замену. Сустрэча завяршылася перамогай гаспадароў з лікам 4:0. Першы гол за «чырвоных д’яблаў» партугалец забіў 1 лістапада 2003 года ў матчы з «Портсмутам», які скончыўся з лікам 3:0. У лістападзе і снежні 2006 года Раналду атрымаў званне іграка месяца Прэм’ер-лігі, стаўшы трэцім у гісторыі гэтага турніру футбалістам, якому атрымалася ўзяць дзве ўзнагароды запар, пасля Дэніса Бергкампа ў 1997 годзе і Робі Фаўлера ў 1996 годзе[9]. 5 мая 2007 года Раналду забіў свой 50 гол за «Юнайтэд» у дэрбі з «Манчэстэр Сіці», пасля якога клуб заваяваў тытул чэмпіёнаў Прэм’ер-лігі сезона 2006/07. Нягледзячы на чуткі, што з’явіліся ў сакавіку 2007 года, пра тое, што «Рэал Мадрыд» гатовы заплаціць за Раналду 80 млн еўра (54 млн фунтаў)[10], 13 красавіка партугалец падпісаў 5-гадовы кантракт з клубам, які прадугледжваў таксама павелічэнне зарплаты да 120 тысяч фунтаў у тыдзень, што зрабіла яго самым высокааплатным футбалістам у гісторыі «Манчэстэр Юнайтэд»[11]. «Рэал Мадрыд»Летам 2009 года Раналду перайшоў у стан «Рэал Мадрыда». У ходзе перамоў Фларэнтына Перэс і Дэвід Гіл сышліся на суме ў 93,4 млн еўра, што адпавядала на той момент каля 80 млн фунтаў стэрлінгаў. Партугальскі паўабаронца стаў самым дарагім іграком у гісторыі сусветнага футбола, пабіўшы рэкорд Зідана, які перайшоў з турынскага «Ювентуса» ў мадрыдскі «Рэал» у 2001 годзе за прыкладна 76 млн еўра. Першы гол за «Рэал» Раналду забіў у матчы з эквадорскім ЛДУ, вызначыўшыся з пенальці. Першы гол у афіцыйным матчы за «Рэал Мадрыд» Раналду забіў 29 жніўня 2009 года ў сустрэчы з «Дэпартыва», вызначыўшыся на 35-й хвіліне з пенальці, той матч скончыўся з лікам 3:2 на карысць «Рэала». Другі гол ён забіў 12 верасня ў матчы з «Эспаньёлам» (3:0) у дададзены арбітрам час. 18 красавіка 2017 года ў адказным чвэрцьфінальным матчы Лігі чэмпіёнаў супраць мюнхенскай «Баварыі» аформіў хет-трык. Пры гэтым два мячы з трох былі забіты з афсайду, але суддзя не адмяніў галы і «Рэал» выйшаў у наступны раўнд. Гэты поспех дазволіў Раналду стаць першы ў гісторыі іграком, які забіў 100 галоў у Лізе чэмпіёнаў. «Ювентус»10 ліпеня 2018 года «Ювентус» афіцыйна пацвярдзіў пераход Крыштыяну Раналду за 112 млн еўра[12]. Вяртанне ў «Манчэстэр Юнайтэд»У жніўні 2021 года было абвешчана пра пераход Крыштыяну Раналду ў «Манчэстэр Юнайтэд»[13]. 14 лістапада 2022 года было апублікавана інтэрв’ю Крыштыяну Раналду брытанскаму журналісту Пірсу Моргану, дзе футбаліст у тым ліку раскрытыкаваў кіраўніцтва «Манчэстэр Юнайтэд». Пасля гэтага клуб звярнуўся для юрыстаў у сувязі з магчымым парушэннем кантракта. 22 лістапада па ўзаемнай згодзе кантракт футбаліста з клубам быў разарваны[14]. «Аль-Наср»У снежні 2022 года афіцыйна стаў іграком саудаўскага «Аль-Насра», кантракт пачаў дзейнічаць з 1 студзеня 2023 года[15]. Міжнародная кар’ераКрыштыяну Раналду ўпершыню на міжнароднай арэне заявіў пра сябе на хатнім для партугальцаў Еўра-2004. На гэтым чэмпіянаце Крыштыяну некалькі разоў выступаў якасці аўтараў галоў і галавых перадачаў, выйшаўшы разам з каманд у фінал, але атрымаўшы паражэнне ў ім ад грэкаў. У адборачным цыкле да чэмпіянату свету 2006 найбольш яскрава Крыштыяну згуляў у матчы супраць зборнай Расіі, забіўшы 2 галы. У тым цыкле Крытыяну агулам забіў 7 мячоў, але ў фінальнай частцы дайшлі толькі да паўфіналу і ў выніку занялі чацвёртае месца. На Еўра-2008 на партугальцаў ускладалі вялікія надзеі, бо Крыштыяну правёў фантастычны сезон за «Манчэстэр Юнайтэд», пры гэтым ён забіў 8 галоў у адборачным турніры. Ён правёў выдатны матч супраць каманды Чэхіі, забіўшы гол і аддаўшы галавы пас на Рыкарду Куарэжму. У чвэрцьфінале, нягледзячы на ўсе намаганні Раналду, партугальцы саступілі немцам з лікам 2:3. На чэмпіянаце свету 2010 года Крыштыяну таксама быў адным з лідараў зборнай, якая выйшла ў наступны раўнд без прапушчаных мячоў. Аднак ужо ў 1/8 фіналу партугальская каманды атрымала паражэнне ад чэмпіёнаў таго спаборніцтва зборнай Іспаніі. На Еўра-2016 разам са сваёй камандай стаў чэмпіёнам Еўропы. У фінальным матчы пакінуў поле на 25-й хвіліне з-за траўмы, атрыманай у сутыкненні з Дымітры Пае, але ў выніку яго зборная перамагла гаспадароў чэмпіянату — зборную Францыі (1:0). ДасягненніПерсанальныя
Клубныя«Манчэстэр Юнайтэд»
«Рэал Мадрыд»
«Ювентус»
«Аль-Наср»
МіжнародныяПартугалія
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia