Раберта Белароса
Раберта Белароса (італ.: Roberto Bellarosa; нар. 23 жніўня 1994, Ванз, Валонія, Бельгія) — бельгійскі спявак італьянскага паходжання, які прадставіў Бельгію на конкурсе песні «Еўрабачанне 2013», з песняй «Love Kills». БіяграфіяНарадзіўся ў бельгійскім горадзе Ванз ў італьянскай сям’і. У дзевяць гадоў быў залічаны бацькамі ў музычную школу для вывучэння тэорыі музыкі. Праз некаторы час будучы выканаўца таксама пачынае браць урокі вакалу. У 2011 годзе прыняў удзел у «The Voice Belgique» (аналаг брытанскага «The Voice»). 10 красавіка 2012 года быў прызнаны пераможцам музычнага тэлепраекта, набраўшы 57% галасоў па выніках фінальнага галасавання гледачоў. 16 лістапада 2012 года быў абвешчаны прадстаўніком Бельгіі на конкурсе песні Еўрабачанне 2013, з песняй «Love Kills». ДыскаграфіяАльбомы
Сінглы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia