Крыста Сіегфрыдс
Крыста Сіегфрыдс (шведск.: і фінск.: Krista Siegfrids, 4 снежня 1985, Каскінен,[1] Фінляндыя) — фінская шведскамоўная поп-спявачка, кампазітар і аўтар песень; пераможца нацыянальнага адборачнага тура, якая прадставіла Фінляндыю на конкурсе песні Еўрабачанне 2013. БіяграфіяНарадзілася ў 1985 годзе ў горадзе Каскінен, Фінляндыя. Крысці пачала кар'еру са сваім гуртом Daisy Jack у 2009 годзе. Іх першы сінгл Perfect Crime з'явіўся ў кастрычніку 2011 года. Таксама Крысці выконвала ролі ў мюзіклах, Play Me у Шведскім тэатры ў Хельсінкі і ў рок-мюзікле Muskettisoturit. У 2012 годзе прыняла ўдзел у тэлевізійным конкурсе «The Voice Of Finland» у камандзе Мішэля Манро, але выбыла ў першым туры. У студзені 2013 года падпісала кантракт з Universal Music Group, якая паставіла задачай зрабіць з спявачкі зорку сусветнага ўзроўню.[2] Яе дэбютны альбом выйшаў у 2013 годзе. 24 студзеня 2013 года ў другім адборачным туры выйшла ў фінал нацыянальнага конкурсу песні «Uuden Musiikin Kilpailu»,[3] а 9 лютага стала пераможцай нацыянальнага конкурсу і прадставіла Фінляндыю на конкурсе песні Еўрабачанне 2013 з песняй «Marry Me».[4][5] 16 мая 2013 года выступіла ў другім паўфінале Еўрабачання 2013, заняўшы 9 месца, прайшла ў фінал. У фінале выступіла пад нумарам 4, заняўшы 24 месца з 13 баламі. ДыскаграфіяСінглы
Музыкальныя видэа
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia